У памяць аб гэтым здарэнні кожны год 8 снежня салезіянскія араторыі святкуюць дзень свайго нараджэння. Святкаванне з'яўляецца прыгожым момантам падзякі Богу за дар араторыя, за дар салезіянскай харызмы і за сэрца Дона Боско, якое заўсёды адкрыта для кожнага.
Сёлета святкаванне ў Смаргоні распачалося 7 снежня на святой Эўхарыстыі. Моладзь падрыхтавала да св. Імшы прыгожыя спевы і каментарыіi, таксама на свяце прысутнічала вялікая група салезіянаў супрацоўнікаў. У літургічнай працэсіі былі прынесеныя да падножжа алтара дары.
Пасля малітвы падзякi ў касцёле свята перамясцілася ў будынак араторыя. Напачатку аніматары звярнулі ўвагу сабраных на тое, што ніводны дзень нараджэння не абыходзіцца без торта. Аднак гасцям свята неабхона было самастойна знайсцi торт, праходзячы адмысловы квэст. Падчас праграмы ўдзельнiкi выконвалi розныя заданнi, за праходжанне якiх атрымлiвалi падказкi. А дзякуючы падказкам госцi свята змаглi адшукаць салодкi падарунак.
Пасля заканчэння квэста моладзь сабралася на салодкі стол i слоўка, падчас якога была прадстаўлена сцэнка, прысвечаная сустрэчы св. Яна Боско i Барталамея Гарэллі 8 снежня 1841 года. У завяршэннi свята сабраныя памаліліся традыцыйныя тры “Вітай, Марыя” і атрымалі благаслаўленне.