Распачалося мерапрыемства са св. Імшы, пасля якой дзеці з бацькамі былі запрошаныя ў араторый, дзе іх чакала цікавая праграма. Усім удзельнікам свята, якіх было каля 100 чалавек, прапанавалi дапамагчы святому Мікалаю набыць сабе зімовую вопратку для суровага беларускага клімату. Таксама дзеці маглі ўбачыць герояў розных казак, мультфільмаў i весела правесці час, прымаючы ўдзел у гульнях і незвычайных бансах.
Напрыканцы свята ўсе удзельнікі атрымалі падарункі ад святога Мікалая.