Аўторак, 03 Снежань 2019 08:56

“Андрэйкi” адсвяткавалi ў Смаргонi

Аўтар

30 лістапада 2019 года ў смаргонскім араторыі імя святога Яна Боско, якi дзейнiчае пры мясцовай парафii св. Мiхала Арханёла, адбылося традыцыйнае свята “Андрэйкі”.

Распачаўся вечар святой Імшой, пасля якой у араторыі моладзь чакаў працяг вечара у форме цырымоніі “Оскар”. Праз удзел у конкурсах моладзь магла паказаць свае тэатральныя здольнасці і прайсці па чырвонай дарожцы ў загадзя падрыхтаваных галівудскіх касцюмах.

Напрыканцы свята журы вызначыла лепшых удзельнікаў, якія атрымалі ўзнагароды ў выглядзе сапраўдных “Оскараў”. Таксама моладзь змагла патанчыць падчас дыскатэкi.

У самым канцы вечара ўсе прысутныя па традыцыі паглядзелi тэатралiзаванае слоўка, падрыхтаванае аніматарамі, i разам памаліліся аб добрым распачацці Адвэнту.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Вучыцеся стрыманасці — гэта найлепшы спосаб, каб мець шмат сяброў і ніводнага ворага.

Св. Ян Боско