Падчас святой Імшы, якую цэлебраваў пробашч парафіі кс. Казімір Шыдэлко SDB, двое маладых людзей далучыліся да каманды аніматараў, а чацвёра маладых людзей склалі перад алтаром свае абяцанні ў якасці кандыдатаў у аніматары. Маладыя людзі рыхтаваліся на працягу пэўнага часу, мелі фармацыю, удзельнічалі ў розных салезіянскіх мерапрыемствах, асабліва дапамагалі ў дзіцячым араторыі. Таксама адбылося аднаўленне аніматарскіх абяцанняў.
Кс. Казімір ад імя ўсіх прысутных павіншаваў маладых людзей з такім прыгожым і адказным крокам у іх жыцці і пажадаў, каб словы абянняў, якія яны склалі, былі для іх падтрымкай у аніматарскім служэнні, а Марыя Успамога Хрысціянаў заўсёды апекавалася кожным з іх.
Пасля супольнай малiтвы дзеці разам з новымі кандыдатамі і аніматарамі сустрэліся ў араторыі, каб весела правесці разам час.