Харызма ксяндза Боско з’яўляецца настолькі жывой і прывабнай таксама і сёння, што часамі даходзіць таксама туды, куды яго духоўныя сыны яшчэ не дайшлі. У 1998 годзе адзін малады чалавек з парафіі ў горадзе Згарта ў Паўночным Ліване прачытаў кнігу пра ксяндза Боско.

 

Бачачы дзяцей са сваёй парафіі, якія гулялі на дварэ, ён пачаў стасаваць папераджальную сістэму ксяндза Боско, якую пазнаў дзякуючы кнізе. Праз пэўны час шмат моладзі, а нават цэлыя сем’і далучыліся да гэтай ініцыятывы, ствараючы ў гэтым горадзе сапраўднае салезіянскае асяроддзе. У гэтым годзе супольнасць дзякуючы дапамозе пробашча і біскупа ўпершыню святкавала ўрачыстасць св. Яна Боско з салезіянамі з супольнасці Эл Хаўзун у Ліване.

Парафія знаходзіцца ў бедным раёне Згарты. Калі ў 1998 годзе тут пачало дзейнічаць “Моладзевае таварыства ксяндзя Боско”, аніматары адзначылі, што ўсім сэрцам жадаюць наследаваць ксяндза Боско ў збаўленні душ моладзі праз выхаванне.

Сёння араторый і розныя моладзевыя колы, якія тут з’явіліся, служаць дзецям і моладзі, якіх зараз 63 чалавекі, выконваючы сваю паслугу праз розныя заняткі, з’яўляючыся домам, касцёлам, падворкам і школай для кожнага.

У сёлетнім свяце св. Яна Боско ў Згарце ўдзельнічала яшчэ больш людзей чым раней і, што самае галоўнае, гэтае свята перажывалася інакш, бо прыбыла цэлая грамада мясцовых жыхароў. Інтарэс мясцовага насельніцтва быў выкліканы асвячэннем капліцы св. Яна Боско і адкрыццём “Дома ксяндза Боско”.

Урачыстасць распачалася ў 10.30 супольнай Эўхарыстыяй, якую ўзначаліў бп. Юзаф Нафаа, дапаможны біскуп дыяцэзіі Джубб-Джанін. Іерарх засяродзіўся ў сваёй гаміліі на аспекце святасці, да якой пакліканы дзеці і моладзь і якая базіруецца на сумленным выкананні сваіх штодзённых абавязкаў і імкненні быць верным ў малых рэчах.

Пасля святой Імшы адбылася працэсія, у якой удзельнічала ўся парафія, а спераду шэсця ішлі члены моладзевых таварыстваў “Ксёндз Боско” і “Дамінік Савіо”. Удзельнікі працэсіі затрымаліся на малітву каля новай капліцы св. Яна Боско і “Дома ксяндза Боско”.
На сённяшні момант у капліцы св. Яна Боско ў Згарце дзеці і моладзь пасля гульняў і заняткаў маюць магчымасць затрымацца на асабістую малітву перад абразом святога апекуна моладзі.

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter»

Пра нас

Кіраўніцтва Рэлігійнай Каталіцкай Місіяй “Таварыства св. Фрацішка Сальскага”

Рэгіянальны Настаяцель Місіі:
кс. Віктар Гайдукевіч SDB

Вікарый і эканом Місіі:
кс. Алег Жураўскі SDB

Радныя:

Каляндар

Люты 2018
Нд Пн Вт Ср Чц Пт Сб
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28

Выбраныя запісы

  • Пасланне Генеральнага настаяцеля да моладзі на Урачыстасць святога Яна Боско
    Мая дарагая моладзь, Дазвольце мне прывітаць вас з вялікай
  • Дні Духоўнасці Салезіянскай Сям’і вачыма кс. Алега Каралёва SDB
    З 18 па 21 студзеня на Вальдокко, вельмі харызматычным
  • Ксёндз Боско вучыў, што Бог прагне, каб мы заўсёды былі шчаслівымі
    Больш чым калі-небудзь я перакананы, што ксёндз Боско і
Угору