Больш чым калі-небудзь я перакананы, што ксёндз Боско і далей жыве сёння сярод шматлікіх рэчаіснасцяў, у якіх тысячы асобаў не перастаюць упарта рэалізоўваць у імя Езуса свае мары. Ксёндз Боско жыве, бо не перастае натхняць іх і дадаваць адвагі, каб ніколі не здаваліся.

Дарагія сябры і браты, пішу гэтае пасланне з прычыны месяца, прысвечанага ксяндзу Боско, маючы перад вачыма і ў сэрцы жывы, надзвычайны і непаўтаральны стан, які я перажыў зусім нядаўна. Жадаю распавесці вам аб эмоцыях і моцным хваляванні, звязаным з двухтыднёвым наведваннем Бразіліі, Сан-Паўла і Рэціфэ, а таксама аб багацці прыгожых дзён ў Індыіі, Бангалоры, Гувахаці, Ассам і Мумбаі. Таксама пра адзінаццаць дзён прабывання ў Анголіі і Мазамбіку, якія былі па-сапраўднаму незвычайныя.

Пішу да вас у самалёце, які вязе мяне ў Доха ў Катары, да мэты наступнай вандроўкі, але душа таміцца ўспамінамі. Сёння мы абмяняліся вітаннямі і цэлебравалі нядзельную Эўхарыстыю ў адным мейсцы, якое было прастым і ўбогім. Удзельнічылі ў гэтай Імшы 200 чалавек дарослых і дзяцей, шмат з іх прыйшлі босыя, без святочных убранняў, таму што іх не мелі. Падчас падзякі адна дзяўчынка прачытала тое, што праз момант вам напішу. Гэта былі прыгожыя словы, якімі прагну падзяліцца з вамі. У гэтым прастым зычэнні столькі жыцця, што яны мяне прымусілі паразважаць на тэму сапраўднай праўды, якая з’яўляецца адлюстраваннем Божай ласкі: ксёндз Боско жыве паўсюль і працуе ва ўсім свеце.

Дванаццацігадовая дзяўчынка прачытала наступны тэкст: “У гэтым моманце Эўхарыстыі дзякуем Пану і табе, ксёндз Анхель. Твая прысутнасць дапамагае нам перажыць жыццё і сяброўства. Нашыя сэрцы становяцца большымі, калі мы прабываем з табою, бо ты носіш у сваім сэрцы шматлікіх дзяцей і моладзь свету. Дарагі Ксёндз Анхель, Ойча і Сябра, дзякуем табе за тое, што цэлебруеш гэтую Імшу з намі. Няхай Бог благаслаўляе цябе паўсюль, дзе будзеш вандраваць. Будзем маліцца за цябе, ведаючы, што і ты за нас заўсёды молішся.

Прагнем быць з табою ў тваіх падарожжах і дапамагчы ў тваёй працы, але, як сам добра ведаеш, нам трэба шмат вучыцца, дапамагаць у хаце і рыхтавацца да таго каб рабіць добрыя справы бліжнім.

Аднойчы, калі вернешся, будзем мець болей часу, каб распавесці табе аб тых добрых рэчах, якія мы адкрылі, і аб усіх добрых справах, якія мы ўчынілі. Ксёндз Боско вучыць нас, каб мы былі заўсёды шчаслівымі, робячы добра ўсё тое, што маем зрабіць.

Завязі ўсім дзецям свету нашыя абдымкі. Паўсюль, дзе толькі будзеш, з табою будзе нашае сяброўства і малітва, а ўспаміны радасных хвілін з намі няхай прынясуць табе супакой і палёгку, калі будзеш стомлены.
Насі нас у сваім сэрцы, бо мы ўжо ў тваім сэрцы разам з табой. Заспявай з намі гэтую песню, ксёндз Анхель, бо менавіта гэтага жадае Бог: “Я шчаслівы, бо гэтага жадае Езус”.

Вось такія словы скіравала да мяне дзяўчынка, з якой былі некаторыя маладыя аніматары. Я больш звяртаў ўвагу не на словы, але на іх вочы, у якіх бачыў сваё адлюстраванне, адчуваючы вялікую радасць і гонар таму, што прыналежу да вялікай салезіянскай сям’і, рассеянай па ўсім свеце і народжанай менавіта для іх: самых малых, бедных і прастакоў. З імі адчуваем сябе добра і з імі павінны мы заўсёда добра сябе адчуваць.

“Маю будычыню. Яшчэ не ўсё страчана. Я тут і маю будычыню, маю будычыню”.

Зараз у маіх думках тысячы хлопцаў і дзяўчат, якіх я спаткаў падчас апошніх паўтара месяцаў маіх падарожжаў. Усе яны, хоць і паходзяць з іншых культураў, рас і колераў скуры, прамовілі на розных мовах і ў розным стылі тыя самыя словы, выразілі тыя самыя пачуцці.
Больш чым калі-небудзь я перакананы, што ксёндз Боско і далей жыве сёння сярод шматлікіх рэчаіснасцяў, у якіх тысячы асобаў не перастаюць упарта рэалізоўваць у імя Езуса свае мары. Ксёндз Боско жыве, бо не перастае натхняць іх і дадаваць адвагі, каб ніколі не здаваліся.

Тыдзень таму я прабываў у Луандзе, у Анголіі, дзе наведаў наш дом, у якім прабываюць дзеці з вуліцы (у той дзень іх было 42). Апошні з прынятых, 6-гадовы хлопчык, прабываў там ужо тыдзень, а старэйшы, “ветэран”, – ужо пяць гадоў. Адзін з тых хлопцаў, які дасканала спявае рэп, стварыў песню. Рэфрэнам былі наступныя словы: “Маю будычыню. Яшчэ не ўсё страчана. Я тут і маю будычыню, маю будычыню”.

Два гады гэты хлопец жыў на вуліцы, але Божы Провід пажадаў, каб яго знайшлі салезіяне. Гледзячы на гэтых дзяцей, з узрушаным сэрцам я падумаў: “Ксёндз Боско жыве. Ксёндз Боско жыве ў гэтым доме, ў кожным з маіх братоў і свецкіх салезіянскіх выхавацеляў, якія сёння даюць магчымасць казаць, спаглядаюць на іх і раскрываюць свае рукі каб іх абняць, прымаючы гэтых дзяцей як таты, браты і сябры”.
Тая дзяўчынка з Матолі, якая папрасіла мяне, каб я забраў іх да свайго сэрца, мела рацыю. Проста не магу зрабіць іначай, пасля таго як я іх спаткаў.

Тое, што раблю, тое, што вы робіце, сябры, шматлікія добрыя асобы, якія вераць, што разам мы можам учыніць больш дабра ў свеце, каб дапамагчы хворым на неадчувальнасць і недахоп даверу да ўсяго і ўсіх.

Будзьце ўпэўнены, што існуе сапраўднае жыццё. Так, як часта казала Маці Тэрэза, што для кожнага ўбогага, для кожнага хлопчыка, для кожнай дзяўчынкі, юнака, маладога чалавека, якога сустракаем, гэтая сустрэча з’яўляецца не толькі неабыякавай, але таксама можа назаўсёды змяніць іх жыццё.

Дзякую добраму Богу за столькі дабра. Дзякую добраму Богу за тое, што яны, найменшыя, найбольш простыя, якія ні на што не разлічваюць у гэтым свеце, не перастаюць нам чыніць так шмат дабра.

Дзякую ад імя ксяндзя Боско!

Кс. Анхель Фернандэс Арцімэ SDB, Генеральны настаяцель Таварыства Святога Францішка Сальскага

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter»

Пра нас

Кіраўніцтва Рэлігійнай Каталіцкай Місіяй “Таварыства св. Фрацішка Сальскага”

Рэгіянальны Настаяцель Місіі:
кс. Віктар Гайдукевіч SDB

Вікарый і эканом Місіі:
кс. Алег Жураўскі SDB

Радныя:

Каляндар

Люты 2018
Нд Пн Вт Ср Чц Пт Сб
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28

Выбраныя запісы

  • Пасланне Генеральнага настаяцеля да моладзі на Урачыстасць святога Яна Боско
    Мая дарагая моладзь, Дазвольце мне прывітаць вас з вялікай
  • Дні Духоўнасці Салезіянскай Сям’і вачыма кс. Алега Каралёва SDB
    З 18 па 21 студзеня на Вальдокко, вельмі харызматычным
  • Ксёндз Боско вучыў, што Бог прагне, каб мы заўсёды былі шчаслівымі
    Больш чым калі-небудзь я перакананы, што ксёндз Боско і
Угору