30 верасня 2017 у Браціславе ксёндз салезіянін Тытус Зэман абвешчаны бласлаўлёным.

Тытус Зэман нарадзіўся ў 1915 годзе ў Славакіі. Яшчэ ў дзесяцігадовым узросце Тытус зразумеў, што хоча быць святаром, яго вельмі вабіла харызма ксяндза Боско. У салезіянскую семінарыю ён пайшоў у шаснаццацігадовым узросце ў 1931 годзе. 7 сакавіка 1938 года ён атрымаў святарскае пасвячэнне ў Рыме. Выконваць святарскую паслугу Тытус Зэман накіраваўся на сваю Бацькаўшчыну, у Славакію. У 1950 годзе камуністычны рэжым забараніў весці рэлігійную дзейнасць на ўсёй тэрыторыі Славакіі. Ксёндз Тытус, нягледзячы на небяспеку, мужна супрацьстаяў атэістычным уладам. Ён арганізаваў для маладых салезіянаў дзве пілігрымкі на радзіму ксяндза Боско ў Турын. Кс.Тытус быў вельмі паважаны сярод людзей, ветлівы і адкрыты да кожнага. Для шматлікіх ён стаў прыкладам мужнасці і адвагі. У 1951 годзе за нежаданне падпарадкавацца яго саджаюць у вязніцу, пагражаючы смяротным пакараннем. Потым прысуд змянілі на зняволенне ў канцэнтрацыйным лагеры. У турме ксёндз Тытус перажываў шматлікія здзекі за свае рэлігійныя перакананні. 10 сакавіка 1964 года яго вызвалілі, але стан здароўя святара пакідаў жадаць лепшага. У 1968 годзе ён атрымаў афіцыйны дазвол ад уладаў выконваць рэлігійныя функцыі і цэлебраваць святую Імшу. У 1969 годзе ксёндз Тытус памёр з-за сардэчнай недастатковасці. Слабае здароўе, падарванае суровымі ўмовамі зняволення, спрыяла яго датэрміновай смерці.

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter»

Пра нас

Кіраўніцтва Рэлігійнай Каталіцкай Місіяй “Таварыства св. Фрацішка Сальскага”

Рэгіянальны Настаяцель Місіі:
кс. Віктар Гайдукевіч SDB

Вікарый і эканом Місіі:
кс. Алег Жураўскі SDB

Радныя:

Каляндар

Кастрычнік 2017
Нд Пн Вт Ср Чц Пт Сб
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Выбраныя запісы

  • Салезіянскі святар Тытус Зэман абвешчаны бласлаўлёным
    30 верасня 2017 у Браціславе ксёндз салезіянін Тытус Зэман
  • Генеральная Настаяцельніца Дачок Марыі Успамогі наведала Беларусь
    27 верасня 2017 года ўпершыню наведала Беларусь Генеральная Настаяцельніца
  • Дабрачынная акцыя ў падтрымку школьнікаў са шматдзетных сем’яў прайшла ў Мінску
    Таварыства святога Францішка Сальскага прыняло ўдзел у дабрачыннай акцыі,
Угору