Серада, 01 Ліпень 2020 23:48

10 праграмных думак папы Францішка, адрасаваныя салезіянам з усяго свету ў кантэксце Генеральнай капітулы

Аўтар ANSnews

 (ANS - Рым) Папа Францішак меў вялікае жаданне прысутнічаць на 28-ай Генеральнай капітуле салезіянаў, якая адбылася на Вальдокко (Турын), у месцы, дзе святы Ян Боско змог стварыць сапраўдную школу святасці.

Нажаль, з-за пандэміі каранавіруса Святы Айцец не змог прыехаць у Турын, але даслаў салезіянам ліст, выказаўшы тым самым сваю прыхільнасць, любоў і ўдзячнасць. У лісце пад назвай “Опцыя Вальдокко” Святы Айцец падзяліўся дзесяццю думкамі, якія сёння гучаць як праграма для дзеяння: 

  • Шум араторыя. Упэўнены, што шум і гоман араторыяў з’яўляюцца лепшай музыкай, найбольш эфектыўным сродкам, які дазволіць Святому Духу адрадзіць харызматычны дар вашага заставальніка. Не зачыняйце вокны, бо гэта не проста фонавы шум…

  • Не прыстасоўвайцеся да сучаснай моды і культуры і не хавайцеся ў слаўным, але бесцялесным мінулым. У часы імклывых пераменаў карысным будзе прыслухацца да слоў святога апостала Паўла да Цімафея: “З гэтай прычыны напаміна́ю, каб ты падтры́мліваў у сабе агонь да́ру Божага, які ў табе праз усклада́нне рук маіх; бо даў нам Бог не дух баязлі́васці, а дух сілы, і любові, і разва́жнасці.” (2 Цім 1, 6-7).

  • Выхоўвайце ў сабе навык сузірання, каб вы маглі ўмець заўважыць і адрозніць найважнейшыя моманты. Гэта дапаможа прытрымлівацца духа і падыхода сыноў св. Яна Боско і, таксама як ён, правесці “Смелую культурную рэвалюцыю” (Энцыкліка Laudato si ', 114).

  • Не песіміст і не аптыміст. Салезіянін XXI стагоддзя - гэта чалавек надзеі, бо ён ведае, што Бог, які здольны ўчыніць усё нанова, знаходзіцца ў цэнтры яго жыцця  (пар. Адкр. 21,5). Толькі гэта надзея ўратуе нас ад абарончай пазіцыі выжывання. Толькі гэта зробіць нашае жыццё больш плённым. (Гамілія, 2 лютага 2017 г).

  • Няхай харызма аднаўляецца. Кожная харызма патрабуе аднаўлення і евангелізацыі,  ў вашым выпадку – перш за ўсё праз бедную і пакінутую моладзь.

  • Важна падкрэсліць, што мы не сфарміраваны для таварыства, мы сфарміраваны ў таварыстве, на якім грунтуецца ўсё наша жыццё, з нашым выбарам і нашымі прыярытэтамі.

  • Браты каад`ютары – гэта яскравы прыклад самаахвярнасці, які неабходна культываваць. Ваша пакліканне ўяўляе сабой ў першую чаргу знак свабоднай любові да Бога і праз Яго да моладзі. Гэта праяўляецца першапачаткова не канкрэтнай паслугай, функцыяй ці спецыяльным служэннем, а прысутнасцю.

  • Паўсюдная прысутнасць вашай салезіянскай сям’і з’яўляецца стымулам і заахвочваннем абараняць і захоўваць мноства культур, у якія вы пагружаны, без спробы іх прыстасаваць да якойсьці адпаведнасці.

 

  • Марце аб адкрытых дамах, якія прыносяць багаты плён і евангелізуюць, дазваляючы Богу праяўляць сваю безумоўную любоў да многіх маладых людзей, а вам – атрымліваць асалоду ад той прыгажосці, да якой вы былі пакліканы. Марце…
Іншыя матэрыялы ў гэтай катэгорыі: « Да Салезіянскай сям’і далучана новая група

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Чалавека пакорнага і любячага заўсёды будуць любіць — і Бог і людзі.

Св. Ян Боско