Пятніца, 21 Снежань 2018 07:54

Абраны новы інспектар варшаўскай інспекторыі св. Станіслава Косткі

Аўтар

Генеральны Настаяцель салезіянаў кс. Анхель Фярнандэс Арцімэ разам з членамі генеральнай Рады прызначыў новага інспектара варшаўскай інспекторыі св. Станіслава Косткі, да якой належыць таксама беларуская дэлегатура. Папярэдні інспектар кс. Андрэй Вуек SDB у гэтым годзе заканчвае сваё шасцігадовае служэнне ў інспекторыі, і паводле Канстытуцыі Таварыства св. Францішка Сальскага яго члены павінны выбраць новага кандыдата.

Пасля папярэдніх кансультацый, распазнання і супольнай малітвы выбар быў зроблены, а 13 снежня 2018 года Генеральны Настаяцель разам са сваёй Радай зацвердзіў кандыдата на пасаду новага інспектара. Новым інспектарам на 2019-2025 гады абраны кс. Тадэвуш Ярэцкі SDB, які да абрання выконваў абавязкі дырэктара салезіянскай супольнасці ў Элку, а таксама быў пробашчам парафіі св. Рафала Каліноўскага ў гэтым жа горадзе.

Кс. Тадэвуш Ярэцкі, апрача кіравання супольнацю і салезіянскай парафіяй у Элку, выконваў калісьці функцыю рэктара вышэйшай духоўнай семінарыі ў Лодзі, а таксама некаторы час быў інспектарыяльным радцам па справах фармацыі ў варшаўскай інспекторыі.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Усе павінны заставіць у Езусе сваю надзею, паверыць у Яго, даверыцца Яму, таму што толькі Ён праз свю муку і смерць зрабіў нас Божымі сынамі, сваімі братамі, прыемнікамі тых жа скарбаў у небе.

Св. Ян Боско