Пятніца, 16 Люты 2018 20:13

Зацверджана новая супольнасць св. Юзафа Галоўнай Сядзібы Салезіянаў (Генеральная Рада)

Аўтар Кл. Артур Ляшнеўскі SDB (пераклад)

Дэкрэтам 568/SG/2017 Генеральны настаяцель кс. Анхель Фернандэс Арцімэ SDB споўніў кананічнае зацвярджэнне супольнасці св. Юзафа з сядзібай у Рыме на вуліцы Марсаля, 42, мэтай якой ёсць паслуга ў рамках Галоўнай Сядзібы Салезіянаў.

Супольнасць павінна была быць зацверджана кананічна, таму што пасля пераезду на новае месца Генеральны Дом змяніў таксама дыяцэзію, цяпер ён знаходзіцца ў дыяцэзіі Рыма. Зацвярджэнне новай супольнасці, згодна з нормамі Кодэкса Кананічнага Права, Канстытуцыі і салезіянскіх правілаў, было споўнена пасля згоды папскага вікарыя рымскай дыяцэзіі і Генеральнай Рады Таварыства.

Новая супольнасць непасрэдна залежыць ад Генеральнага настаяцеля, які вызначыў свайго вікарыя для здяйснення гэтай функцыі і кіравання супольнасцю, аб чым сведчыць артыкул 161 Канстытуцыі салезіянаў, які адносіцца да функцыі інспектара. Вікарый павінен дзейнічаць, супрацуючы з радай, якая складаецца з генеральнага эканома і іншых двух членаў Генеральнай Рады, якія атрымоўваць пасаду на тры гады.

Гэты дэкрэт разглядае таксама скліканне пазачарговага агульнага сходу, які будзе прэзэнтаваць салезіянаў з супольнасцей непасрэдна залежных ад Генеральнага настаяцеля, які будзе дзейнічаць, абапіраючыся на асабістыя правілы і будзе скліканы ў перспектыве прыгатавання да Генеральнага Капітула.

Новая супольнасць налічвае 38 салезіянаў, якія належаць да яе ў якасці членаў супольнасці.

Лепшага апекуна, чым той, абраз якога знаходзіцца ў трансэпце базылікі Сэрца Езуса ў Рыме, якая знаходзіцца побач з новай супольнасць, проста не магчыма. Марыя, Езус і ўвесь Касцёл адданы бацькоўскай апецы св. Юзафа, невыпадкова таксама ўверсе абраза быў размешчаны надпіс: “Ite ad Joseph” (Ідзіце да Юзафа).

Крыніца: www.infoans.org

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Выкінце з вашага сэрца грэх і сувязь  з ім. Будзеце ведаць дастаткова, каб збавіць свае душы

Св. Ян Боско