Пятніца, 16 Люты 2018 20:05

Азейрбайджан – Кансэкрацыя першага біскупа Азейрбайджанскага Касцёла: бп. Уладзіміра Фэкэтэ, салезіяніна

Аўтар Кл. Артур Ляшнеўскі SDB (пераклад)

У нядзелю 11 лютага, ў касцёле Беззаганнага Зачацця Іайсвяцейшай Панны Марыі ў Баку адбылася біскупская кансэкрацыя кс. Уладзіміра Фэкэтэ, салезіяніна, апостальскага прэфекта Азейрбайджана, які быў абдараваны біскупскай годнасццю праз папу Францішка 8 снежня 2017 года.

Абрад кансэкрацыі ўзначаліў арцыбіскуп Павел Рычард Галахер, сакратар да спраў адносін з дзяржавамі ў Сакратарыяце Апостальскай Сталіцы. Прысутнічалі таксама: абп. Савіо Хон Тай-Фай, салезіянін, апостальскі нунцый у Грэцыі; бп. Эрык дал Кавалё, салезіянін, рэктар Папскага Ларэтанскага Універсітэта; апб Алаізій Котгасэр, салезіянін, арцыбіскуп Сальзбурга на пенсіі; бп. Людвіг Шварц, салезіянін, біскуп Лінц на пенсіі; апб. Павел Пэцці, арцыбіскуп Масквы; бп. Юзаф Пасотто, апостальскі адміністратар на Каўказе; кс. Тадэвуш Розмус, радца рэгіёну Еўропа Цэнтр-Поўнач; кс. Юзаф Ішолд, інспектар славацкай інспекторыі, да якой належыць салезіянскі Азейрбайджан, а таксама – шматлікія прадстаўнікі Праваслаўнай Царквы і іншых хрысціянскіх супольнасцей Азейрбайджана.

“Гэтым рашэннем папа прагне, каб Касцёл у Азейрбайджане і далей развіваўся пад айцоўскім, кіруючым вокам біскупа” – прамовіў у гаміліі абп. Галахер. “Жыццё бп. Фэкэтэ гэта сапраўдная прыгода веры. Калі распазнаў сваё пакліканне на роднай зямлі, ў Славакіі, не мог цешыцца ім у вольнасці, таму ў таямніцы правёў першыя гады святарства. Гэты чалавек, які сёння атрымоўвае біскупскую сакру, падцвердзіў, што мае вялікую адвагу, якая адлюстроўваецца ў сапраўдным духу паслугі адданага сына ксяндза Боско” – дадаў арцыбіскуп.

Крыніца: www.infoans.org

received 1744488828965224

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Малады чалавек любіць болей, чым іншыя. Не думай, што калі пачнеш размаўляць з ім аб яго  інтарэсах, не зможа зразумець таго, хто для яго дабразычлівы, а хто не шчыры  з ім і хоча яго выкарыстаць.

Св. Ян Боско