Кожны тур гульнi ўяўляе сабой надзвычайную барацьбу дзвюх каманд ("Белыя" і "Чырвоныя"), у якой неабходна зарабляць балы, патрэбныя для фінальнай гульні.
У гэты раз падчас гульнi трэба было захапiць сцяг з тэрыторыі іншай каманды. Кожная каманда на пачатку атрымала 38 снарадаў, якімі гульцы маглі адбівацца ад сваiх працiўнікаў. У гэтым туры была свая адметнасць - кожнаму гульцу неабходна было сумленна прызнавацца, што ў яго папалі снарадам і вяртацца на базу, каб вярнуць сілы.
Каманда "Белых" адразу атрымала балы за тое, што ў яе саставе з'явiлiся новыя гульцы. У каманды "Чырвоных" на наступнай гуньне ёсць шанец набыць балы такiм жа чынам.
"Белыя" абралi тактыку захопа ўсіх снарадаў «Чырвоных», таму здабылi больш балаў і атрымалi перамогу.
Запрашаем да ўдзелу ў Рэальных гульнях дзяцей i падлеткаў з 5 да 9 класаў.