Субота, 09 Люты 2019 01:31

Да Салезіянскай сям’і далучана новая група

Аўтар infoans.org

4 лютага Генеральны Настаяцель дон Анхель Фярнандэс Арцімэ афіцыйна аб’явіў аб уваходзе Рэлігійнага Інстытута сясцёр Пасрэдніц Супакою (Istituto Religioso delle Suore Mediatrici della Pace – IRIMEP) ў склад Салезіянскай сям’і.

Дэкрэт, падпісаны Генеральным Настаяцелем, паведамляе, што рашэнне было прынята ў адказ на просьбу сястры Люцыі Барбоза дэ Олівейра, Генеральнага каардынатара IRIMEP, і пасля станоўчага заключэння Рады, зацікаўленых у справе біскупаў і інспектара. Таксама не засталася без увагі гісторыя інстытута, яго заснаванне салезіянінам і адносіны, якія заўсёды падтрымліваліся з салезіянамі ў апостальскай і духоўнай справе.

Уступленне ў Салезіянскую сям’ю доўжылася на працягу многіх гадоў. Інстытут быў заснаваны ў 1969 годзе біскупам Антоніо Кампэло, салезіянінам. Пасля яго смерці ў 1984 годзе сёстры звярнуліся да кампетэнтных органаў Салезіянскай сям’і з афіцыйнай просьбай стаць яе часткай. У розныя часы прадстаўнікі Генеральнай Рады станоўча выказваліся аб дзейнасці гэтых сясцёр.

На сённяшні дзень да інстытута належаць семдзесят сясцёр, якія раздзяляюць сваю пастырскую і сацыяльна-выхаваўчую місію з трымастамі супрацоўнікамі. Прадстаўнік Генеральнага Настаяцеля, наведваючы па яго просьбе месцы служэння сясцёр, адзначыў: “Яны нарадзіліся з жаданнем дасягнуць самых аддалённых куткоў Касцёла, дзе беднасць сапраўды надзвычайная ... а месцы, дзе яны ажыццяўляюць сваю апостальскую працу, сапраўды салезіянскія, сярод шматлікіх гаротных маладых людзей”.

Такім чынам, Рэлігійны Інстытут сясцёр Пасрэдніц Супакою (IRIMEP) становіцца трыццаць другой прызнанай групай у Салезіянскай Сям’і.

Крыніца: infoans.org

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Які добры наш Пан — Ён ніколі не дазволіць, каб мы ў чым-небудзь мелі нястачу. Давайце служыць Яму з вялікаю ахвотаю. Давайце любіць Бога ў Тройцы адзінага. Любіць дзеля таго, што Ён — наш Айцец, наш Валадар, Ён — Любоў — адзін з сямі дароў.

Св. Ян Боско