Аўторак, 11 Снежань 2018 09:56

Свята святога Мікалая адзначылі ў Мінску

Аўтар

9 снежня ў мінскі араторый імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля, завітаў св. Мікалай. Праграма свята была падзелена на дзве часткі - першая была прысвечана дзецям, другая - моладзі.

Дзеці з бацькамі былі запрошаны на св. Імшу ў 10:00, падчас якой рэкалекцыаніст кс. Анджэй Ядкоўскі падкрэсліў, што кожнаму чалавеку ўжо сёння трэба старацца быць моцным ў веры і добрым ў сэрцы, каб як мага лепш падрыхтавацца да прыхода на свет нашага Збаўцы Езуса Хрыста.

Пасля св. Імшы дзяцей ў араторыі чакаў снегавік, які паведаміў,што св. Мікалай жыве ў Турцыі і там вельмі горача, а ў Беларусі зараз зімна, таму, каб св.Мікалай далучыўся да свята, неабходна знайсці яму цёплае адзенне альбо купіць яго ў “краме”. Дзецям разам з бацькамі прапанавалі паўдзельнічаць ў розных конкурсах, каб зарабіць грошы – “мікалайчыкі”. Зарабіўшы дастаткова “мікалайчыкаў”, усе адправіліся ў “краму” і купілі кажух, шапку, шалік і рукавіцы.
І ўжо праз некаторы час да дзяцей завітаў св.Мікалай, які быў вельмі задаволены дзецьмі і захацеў убачыць іх уласнымі вачыма. Дзеці змаглі парадаваць святога спевам і танцам. Таксама быў момант асабіста сустрэцца са святым цудатворцам і расказаць яму верш альбо яшчэ неяк здзівіць.

Святы Мікалай на завяршэнне сустрэчы для дзяцей і бацькоў падкрэсліў, што ніколі не трэба забываць пра свае штодзённыя абавязкі. Cвята скончылася малітвай і агульным фотаздымкам.

А ўжо ўвечары святы цудатворца запрасіў да сябе ў госці моладзь. Падчас праграмы маладыя вернікі дапамагалі аленям св. Мікалая годна прайсці тры экзамена, якія святы разам са сваімі памочнікамі для іх падрыхтаваў.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Жывіце ў вялікай радасці, толькі не грашыце

Св. Ян Боско