Серада, 07 Лістапад 2018 01:40

Вакацыі з Богам прайшлі ў Мінску

Аўтар Кірыл Рудовіч і Дзіяна Клімава

У мінскім араторыі імя св.Яна Боско з 29 кастрычніка па 2 лістапада адбыліся восеньскія Вакацыі з Богам пад назвай “Праз радасць у святасць”. У гэтым годзе арганізатары, якімі выступілі айцы салезіяне, сёстры салезіянкі і аніматары, вырашылі зрабіць вакацыі ў дзве змены: у першую прыходзілі дзеці з 3 па 7 клас, у другую - падлеткі ад 8 класа.

Галоўным момантам кожнага дня была святая Імша. Кожны дзень удзельнікаў суправаджала ікона аднаго святога і новая тэма. Дзеці і падлеткі падчас вакацый бліжэй пазнаёміліся з апосталамі Пятром і Паўлам, св. Францішкам з Асізі, св. Цэцыліяй, св.Тарцызіем і св. Тэрэзай з Калькуты. Разважалі пры гэтам пра давер, беднасць, ахвярнасць, Эўхарыстыю і міласэрнасць.

На працягу пяці дзён дзеці і падлеткі мелі магчымасць не толькі пагуляць у цікавыя гульні і падсілкавацца смачным абедам, але мелі час на малітву, духоўныя размовы і выезд на могілкі.

Незвычайным момантам стала паездка ў Бараўляны, дзе таксама адбываліся вакацыі.

Усе, хто далучыўся да арганізацыі вакацый, а таксама ўдзельнікі былі вельмі ўдзячны такой магчымасці карысна правесці вольны час разам з Богам і сябрамі.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Прымаю аднолькава і пахвалу і вымовы, бо калі мяне хваляць, гавораць, кім павінен быць, а калі мне робяць вымовы, гавораць, кім я ёсць.

Св. Ян Боско