Нядзеля, 04 Лістапад 2018 14:23

Вакацыі з Богам прайшлі ў Бараўлянах

Аўтар

У араторыі імя святога Дамініка Савіо, што дзейнічае пры парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, з 29 кастрычніка па 2 лістапада адбыліся Вакацыі з Богам. Разам з сястрой Люцыяй Бальцэвіч FMA дзеці разважалі над тэмай “Кожны можа Быць святым!".

Кожны дзень дзеці распачыналі са святой Імшы, каб увайсці ў тэму дня. Таксама кожны дзень удзельнікі вакацый разважалі над характэрнай рысай з жыцця святых, а менавіта гаварылі пра святых Пятра і Паўла, разважаючы пра давер, пра св.Францішка, разважаючы пра беднасць, пра св. Цэцылію, кажучы пра ахвярнасць, пра св.Тарцызія, кажучы пра Эўхарыстыю і пра св.Тэрэзу з Калькуты, разважаючы пра міласэрнасць.

У трэці дзень вакацый бараўлянскія вернікі сустракалі ўдзельнікаў араторыя з Мінска. Удзельнікі вакацый, якія праходзілі ў араторыі св. Яна Боско пры мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля, разам з ксяндзом Паўлам Шчарбіцкім SDB і сястрой Дар’яй Еўтухоўскай FMA і аніматарамі прыехалі ў Бараўляны, каб разам удзельнічаць у святой Імшы, разам гуляць, разважаць і правесці цікава час.

Восеньскія Вакацыі з Богам сталі яшчэ адной магчымасцю весела правесці разам час, разам маліцца, гуляць, развіць свае таленты, а таксама знайсці новых сяброў.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Сучаснасць гэтага свету – як цемра. Але Бог – гэта Святло, а Найсвяцейшая Панна – Зорка Ранішняя. Ускладай усе свае надзеі на Бога і Марыю

Св. Ян Боско