Пятніца, 26 Кастрычнік 2018 23:53

У Італіі распачаўся Кангрэс салезіянаў супрацоўнікаў

Аўтар

Пяты Суветны Кангрэс салезіянаў супрацоўнікаў распачаўся 25 кастрычніка 2018 года ў “Fraterna Domus” у Сакрофано бліз Рыма (Італія). Сярод 320 удзельнікаў з 66 краін свету на Кангрэсе прысутнічае прадстаўнік Беларусі Аляксандр Перадкоў ASC.

Большасць удзельнікаў прыбыла на месца правядзення Кангрэса 24 кастрычніка, каб зарэгістравацца і мець магчымасць загадзя пазнаёміцца з прадстаўнікамі іншых краін.

“Пакліканыя да сумеснай адказнасці і рэагавання на новыя выклікі” - так гучыць тэма Пятага Сусветнага Кангрэса Асацыяцыі салезіянаў супрацоўнікаў. Салезіяне супрацоўнікі з усягу свету сабраліся разам, каб вызначыць асноўныя напрамкі развіцця Асацыяцыі на наступныя шэсць гадоў.

У дзень адкрыцця Кангрэса са словамі прывітання да прысутных звярнуліся маці Івон Рэнгуа FMA(Yvonne Reungoat), Генеральная Настаяцельніца дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў, і ксёндз Анхель Фярнандэс Арцімэ SDB (Ángel Fernández Artime), Генеральны Настаяцель салезіянаў ксяндза Боско. Таксама са словамі прывітання выступілі прадстаўнікі іншых груп Салезіянскай сям'і.

Маці Івон падкрэсліла, што словам, якое дасягае вялікіх вынікаў, з'яўляецца слова “еднасць”. Такім чынам, салезіянін супрацоўнік з'яўляецца “суадказным за рэалізацыю дэвіза «Дай мне душы, а ўсё іншае вазьмі» ў прыязных зносінах з тымі, хто мае ў сэрцы справы моладзі.”

Кангрэс, як сказала далей маці Івон, з’яўляецца “крыніцай радасці, зернем, якое павінна даць плён ва ўмовах, у якіх мы жывём.”
Генеральны Настаяцель, які на некаторы час прыпыніў свой удзел у пасяджэнні Сінода біскупаў па справах моладзі, заахвоціў прысутных быць мужнымі, не баяцца нічога і не заглушаць ніводнага голасу. “Я перакананы, што такія вялікія намаганні, якія вы прыкладаеце як салезіяне супрацоўнікі, у тым ліку і ў сусветным вымярэнні, служаць для таго, каб даць усё самае лепшае, што вы маеце. Я перакананы, што гэты час не будзе марным.”

“Свет мае патрэбу ў Салезіянская сям’і, - працягнуў Генеральны Настаяцель, - і ў Асацыяцыі Салезіянаў супрацоўнікаў, якая можа рэагаваць і абараняць хлопчыкаў і дзяўчынак заўсёды і ўсюды ў свеце: мы нарадзіліся для іх. Вы нарадзіліся для маладых людзей, а не для таго, каб стварыць рух і думаць пра ўладкаванне свайго ўласнага жыцця. Заўсёды паўтараю гэта ўсім салезіянам у свеце."

Нарэшце, кс. Анхель звярнуў увагу на тры калоны: “Езус павінен быць у цэнтры, як гарант нашага хрысціянскага і салезіянскага паклікання.” Таксама Генеральны Настаяцель падкрэсліў, што салезіяне заўсёды павінны быць адкрыты для дзяцей і моладзі і абараняць тых, хто патрабуе абароны. “Няхай гэта будзе сапраўднай місіяй Салезіянскай сям'і,” - заклікаў кс. Анхель.

У другой палове дня быў час, каб паведаміць аб становішчы Асацыяцыі Салезіянаў супрацоўнікаў у 11 рэгіёнах, дзе прысутнічаюць яе прадстаўнікі.

Пяты Сусветны Кангрэс скончыцца ў нядзелю, 28 кастрычніка.

Паводле infoans.org

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Частая Святая Камунія і Святая Імша з'яўляюцца слупамі, якія павінны падтрымліваць духоўнае жыццё хрысціяніна.

Св. Ян Боско