Панядзелак, 01 Кастрычнік 2018 23:34

У Мінску адбылося адкрыццё моладзевага араторыя

Аўтар салезіянскі аніматар Дар’я Купцова

30 верасня 2018 года адбылося адкрыццё моладзевага араторыя імя св. Яна Боско ў Мінску (парафія св. Яна Хрысціцеля). Кожны ўдзельнік свята пад назвай “Аловак” павінен быў прынесці з сабой гэтую канцылярскую прыладу.

Падчас свята ўдзельнікі разам з арганізатармі раскрывалі пры дапамозе цікавых конкурсаў кожную літару слова “аловак”. Літары мелі сваю характарыстыку, напрыклад, літара “а” мела такую характарыстыку, як актыўны, а літара “л” – любячы.

Яшчэ адной асаблівасцю свята было тое, што за некалькі дзён да яго быў абвешнаны конкурс у Інстаграме. Кожнаму ўдзельніку свята трэба было ў профіле араторыя у каментарыях аб’явы паставіць “+”. Кожны сёмы чалавек, які выканаў гэтую ўмову, атрымаў адмысловы сюрпрыз.

Напрыканцы вечара кс. Павел Шчарбіцкі SDB прамовіў да ўдзельнікаў слоўка на добрую ноч. Кс. Павел адзначыў, што варта задумвацца над тым, за чым мы ідзем у сваім жыцці: за нечым непатрэбным, што ў выніку робіць нас нясшчаснымі, ці за нечым вартым, каб быць разам з Богам. Пасля слоўка прысутным было ўдзелена благаслаўленне, а працягам вечара стала дыскатэка.

Фота – Дар’я Купцова

 

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Будзьце ўпэўнены, што той, хто адаруе Найсвяцейшы Сакрамэнт, мае надзейную дарогу і ўзнагароду вечнага збаўлення.

Св. Ян Боско