Панядзелак, 10 Верасень 2018 22:36

У парафіі св. Яна Хрысціцеля асвяцілі школьныя прылады на распачацце новага навучальнага года

Аўтар

9 верасня ў мінскай парафіі святога Яна Хрысціцеля асвяцілі школьныя прылады на распачацце катэхэтычнага года.

Шмат маленькіх парафіян прынеслі свае дзённікі і падручнікі, каб праз асвячэнне прасіць у Бога дапамогі падчас вучобы.

Кс. Аляксандр Мятліцкі SDB нагадаў дзецям, што не дастаткова толькі асвяціць рэчы, патрэбна жаданне і старанне ў набыцці ведаў, а таксама падтрымка і адказнасць з боку бацькоў. Пасля святой Імшы дзеці з радасцю прымалі віншаванні на пачатак катэхэтычнага года, атрымліваючы салодкі пачастунак.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Так званы просты чалавек, але  добрасумленны і пакорны  робіць болей дабра і найвялікшыя рэчы, чым  ганарысты, так званы вучоны

Св. Ян Боско