Рада араторыяў – так называецца гэты дарадчы орган – прааналізвала мінулагоднія сустрэчы і акцыі і прыняла рашэнне, улічваючы станоўчыя і адмоўныя моманты, што некаторыя акцыі ў новым годзе будуць праведзены ў новым фармаце. Новы год пачнецца пад новым Дэвізам Генеральнага настаяцеля Салезіянскай сям’і “Святасць таксама для цябе”, які прэзентаваў для сабраных кс. Алег Каралёў SDB. Прыарытэтнымі сярод іншых, як гэта было і раней, будуць сустрэчы з моладдзю накіраваныя на выбар паклікання і збаўленне душы.
Як і мінулыя гады, моладзь чакаюць сустрэчы для хлопцаў і дзяўчат “ProVocatio” (“для паклікання”, сустрэча, якая правакуе, абуджае, стварае ўмовы для разважання над сваім пакліканнем у шырокім сэнсе гэтага слова: сям’я, манаства, і інш., і ў больш вузкім – для жадаючых будуць асобныя сустрэчы, накіраваныя на манаскае і святарскае пакліканне), РДС – рэкалекцыі “Разважанне аб добрай смерці” – даюць магчымасць духоўнага ўзрастання і споведзі, увага на клопат аб асабістым збаўленні і падрыхтаванасць ў любы момант сустрэцца з Панам. Таксама ўжо дабрай традыцыяй сталі Дні салезіянскай моладзі (СДМ), Дзень еднасці Салезіянскай сям’і, СМЕП (салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка) і іншыя акцыі.
Дакладны расклад будзе пададзены ў адпаведным часе, сачыце за аб’явамі і рэкламай на нашым сайце sdb.by і ў сацыяльных сетках.