Субота, 25 Жнівень 2018 12:26

Вакацыі для аніматараў адбыліся ў Славакіі

Аўтар Салезіянскія аніматары Дар’я Купцова, Дар’я Дзем’янец

З 13 па 22 жніўня салезіянскія аніматары на чале з кс. Паўлам Шчарбіцкім SDB і с. Валянцінай Кот FMA адпачылі ў Славакіі. Напрацягу гэтых дзён у аніматараў была магчымасць больш паразважаць над асабістым пакліканнем, а таксама адпачыць як духоўна, так і фізічна.

 

Распачаліся вакацыі для аніматараў з першых манаскіх шлюбаў навіцыяў, сярод якіх быў Міхаіл Вішнеўскі з Беларусі. Пасля св. Імшы аніматары змаглі асабіста павіншаваць клерыка Міхаіла Вішнеўскага SDB.

Як вядома, Славакія славіцца сваімі неверагоднымі гарамі, у прыгажосці якіх аніматары змаглі ўпэўніцца. Першай вышынёй, якую дасягнулі ўдзельнікі вакацый, стала гара Maly Rozsutec (1343 метраў над узроўнем мора). Таксама праз пару дзён адпачынку аніматары вырушылі на гару Rysy (2500 метраў над узроўнем мора). Падчас уздымаў на горы можна было ўбачыць усю прыгажосць славацкіх Татраў.

Таксама быў фармацыйны момант адпачынку, падчас якога кс. Пэтэр Цімко SDB пазнаёміў аніматараў з навіцыятам у Папрадзе і правёў канферэнцыю. На канферэнцыі аніматары змаглі дакладней паразважаць над харызмай кс. Боско і зразумець, што на шляху жыцця Бог пасылае людзей, праз якіх мы ўзмацняемся ў сваім пакліканні. Пакліканне, у сваю чаргу, з’яўляецца для нас дарам. Быць аніматарам, ксяндзом, сястрой – гэта значыць кожны дзень адказваць “так” на Божы дар!

Адным з важных духоўных момантаў адпачынку была Эўхарыстыя. Падчас вакацый аніматары наведалі Базіліку Адзведзінаў Маці Божай у горадзе Левоча, дзе мелі момант Эўхарыстыі і Адарацыі Насвяцейшага Сакрамэнту.

Праз гэты вакацыйны час аніматары сапраўды змаглі добра адпачыць, больш пазнаёміцца паміж сабой, сустрэцца з цікавымі людзьмі і ўбачыць усю прыгажосць, якую стварыў Пан Бог!

 

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Смертныя, наследуйце хвалебныя шляхі святых, якія з’яўляюцца крокам хвалы і шляхам да шчасця

Св. Ян Боско