Нядзеля, 19 Жнівень 2018 08:25

У Рыме прайшла сустрэча сабратоў, якія рыхтуюцца да складання вечных шлюбаў

Аўтар

З 12 па 18 жніўня 2018 года ў салезіянскім доме імя Пія XI ў Рыме адбылася сустрэча, якая распачала больш інтэнсіўнае прыгатаванне маладых сабратоў да вечных шлюбаў. У ёй удзельнічалі сабраты з розных краін: Албаніі, Анголы, Беларусі, Бразыліі, Гаіці, Замбіі, Італіі, Конга, Лівана і Нігерыі. Амаль усе гэтыя сабраты вучацца (альбо пачнуць навучанне) у салезіянскіх тэалагічных студэнтатах, якія знаходзяцца ў Рыме, Турыне і Мэссіне. Ад нашай краіны ў гэтай сустрэчы ўдзельнічаў Юрый Пашкавец SDB.

Звычайна ў Салезіянскай Кангрэгацыі больш інтэнсіўная падрыхтоўка да таго моманту, калі сабрат скажа сваё “так” Богу назаўсёды, пачынаецца за год да гэтай падзеі. Гэта як бы “вяртанне ў навіцыят”, але ўжо з пэўным жыццёвым вопытам. Салезіянін глядзіць на сваё жыццё ўжо з перспектывы прынамсі пяці гадоў жыцця ў Кангрэгацыі.

Падчас гэтага тыдня кс. Франко ді Натале SDB, кс. Луіжды Калапай SDB і кс. Паоло Фікера SDB дапамагалі маладым сабратам паразважаць над сваім жыццём, матывацыямі, паглыбіцца ў салезіянскую духоўнасць, вярнуцца да крыніцаў салезіянскай харызмы, яшчэ больш даведацца аб асобе ксяндза Боско. Шмат увагі адводзілася таксама на тое, каб маладыя сабраты дзяліліся паміж сабой асабістым вопытам салезіянскага жыцця. Гэты час быў цудоўнай магчымасцю, каб быць разам, маліцца разам, дзяліцца радасцямі і цяжкасцямі, даведацца пра асаблівасці перажывання салезіянскай харызмы ў іншых краінах і на іншых кантынэнтах.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Гаворачы пра важныя справы, сказаць, што «ідуць па-малу», азначае тое самае, калі б мы сказалі, што ўсё дрэнна

Св. Ян Боско