Панядзелак, 06 Жнівень 2018 13:59

Салезіяне супрацоўнікі Беларусі сустрэліся з каардынатарам правінцыі Расія – Беларусь Святланай Кан

Аўтар

Салезіянаў супрацоўнікаў Беларусі наведала каардынар правінцыі Расія - Беларусь Святлана Кан. Гэта быў сяброўскі візіт з рашэннем надзённых пытанняў.

 

У першы дзень адбылася сустрэча з Саветам салезіянаў супрацоўнікаў у Беларусі, на якой прысутныя дзяліліся радасцямі і праблемамі, абмяркоўвалі шляхі выхаду з гэтых праблем, а таксама планавалі будучае развіццё. Вечарам Салезіянская сям’я сабралася разам на прыродзе ў нефармальнай абстаноўцы , каб пагутарыць, смачна паесці і павесяліцца.

Наступны дзень распачаўся святой Імшой, пасля якой Святлана Кан сустрэлася з салезіянамі супрацоўнікамі Беларусі. На сустрэчы закраналіся розныя пытанні – абстаноўка Асацыяцыі салезіянаў супрацоўнікаў (ASC) у правінцыі Расія-Беларусь, надзённыя праблемы і праекты, планы развіцця і пытанні. Кожны атрымаў ад сустрэчы свой вопыт і зрабіў канкрэтныя высновы, якімі будзе карыстацца надалей.

 

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Усе тыя, хто церпіць пераслед, з’яўляюцца маімі дарагімі сябрамі.

Св. Ян Боско