Панядзелак, 06 Жнівень 2018 10:01

Аднаўленне манаскіх шлюбаў сясцёр салезіянак

Аўтар

5 жніўня 2018 года ў навіцыяце ў Рыме с. Дар'я Еўтухоўская FMA і с.Вероніка Огар FMA разам з дзвюма сёстрамі з Украіны падчас св. Імшы аднавілі манаскія абяцанні ў Кангрэгацыі Дачок Марыі Успамогі на рукі с. Габрыэлы Родэ FMA.
А таксама навіцыі, сярод якіх і наша зямлячка са Смаргоні Юлія Клевец, атрымалі хабіты - манаскае адзенне, як знак прыналежнасці да Хрыста.
6 жніўня з іншымі навіцыямі ў Кастэльгандольфо яна складзе першы манаскія абяцанні.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Не ўсе здольныя пасціць і даваць багатую міласціну, удзельнічаць у доўгіх пілігрымках дзеля Божай хвалы, але кожны здольны любіць Бога, дастаткова толькі гэтага хацець.

Св. Ян Боско