Пятніца, 03 Жнівень 2018 13:43

Рэкалекцыі аб пакліканні для дзяўчат

Аўтар Адахоўская Марта , кандыдат у аніматары

З 26 ліпеня па 2 жніўня прайшлі рэкалекцыі для дзяўчат аб пакліканні па тэме “Як гліна ў руцэ ганчара, так вы у Маёй руцэ”, арганізаваныя сёстрамі салезіянкамі.

 

Напрацягу 8 дзён славутае мястэчка Навагрудчыны- вёска Уселюб прымала дзяўчат са Смаргоні, Мінска, Бердаўкі, Дзятлава, Ліды і іншых мястэчак Беларусі. Падчас рэкалекцый удзельніцы даверылі сябе – сваё начынне – у рукі Ганчара, які змяняе і робіць больш прыгожым сваё стварэнне - яны слухалі слова Божае, маліліся, мелі час для асабістай размовы з Богам праз пустыню і адарацыю. Акрамя гэтага былі арганізаваныя спартыўныя гульні і гурткі. Вельмі цікавай і карыснай атрымалася сустрэча с з кс. Юрыям Марціновічам, а ў другі дзень з с. Барбарай Сайнок.

Вось як самі удзельніцы расказваюць пра гэтыя дні:

Тананушка Інэса (13 гадоў), г. Ліда: “У гэтым годзе я была на рэкалекцыях упершыню. Мне вельмі спадабалася. Тут былі сяброўскія адносіны з дзяўчатамм, цікавыя гульні і карысныя фільмы. А таксама да нас заведвалі госці, дзякуючы якім мы атрымалі адказы на нашыя пытанні. Гэтыя рэкалекцыі зрабілі мяне больш шчырай і адкрытай.”

Дземянкова Лізавета (16 гадоў), г. Мінск: “Гэтыя рэкалекцыі былі ўжо трэцімі ў маім жыцці. Але і яны прынеслі шмат новага. Я пазнаёмілася з вельмі цікавымі людзьмі, паглыбіла сваю веру. Мне ўсё спадабалася, а асабліва канферэнцыі, якія праводізілі сёстры і запрошаныя госці, і фільмы, якія мы глядзелі ўвечары. У мяне змянілася меркаванне пра некаторыя фільмы: простыя, але ў якіх быў схаваны вялікі сэнс. Асабліва хачу падкрэсліць нашу невялкічкую пілігрымку да месца растрэлу благаслаўлёных сясцёр назарэтанак, якая прыпомніла мне пра тое, што няма нічога немагчымага і нічога страшнага для чалавека, які жыве разам з Богам. Для мяне гэтыя рэкалекцыі былі адпачынкам духоўным ад адпачынку фізічнага. Падчас рэкалекцый я зразумела адну простую рэч: аднаму сваё шчасце збудаваць немагчыма.”

Янкоўская Юлія (16 гадоў), г. Смаргонь: “Прыехала ўпершыню, не ведаючы што мяне чакае. Але ўжо ў першы дзень рэкалекцый я пазнаёмілася з новымі цікавымі людзьмі. Дзякую кс. Юрыю Марціновічу і с. Барбары, якія прамовілі да нас канферэнцыі. Кожную раніцу мы прачыналіся і распачыналі дзень са святой Імшы, якую цэлебраваў ксёндз Віталій Цыбульскі. Спадабалася тое, што расклад дня быў насычаны, разнастайны і разумна распланаваны. Дзякую сёстрам, якія робяць гэтыя рэкалекцыі для дзяўчат і дапамагаюць рыхтавацца да будучага дарослага жыцця разам з Панам Богам.”

Выключную гасціннасць аказала парафія святога Казіміра ў вёсцы Уселюб, кс. Віталій Цыбульскі, яго бацькі, а таксама жанчыны, якія ахвяравалі свой час для прыгатавання ежы. З рэкалекцый ўсе ад'язджалі напоўненыя супакоем, радасцю і жаданнем сустрэцца ў наступным годзе, каб перажыць духоўнае аднаўленне і набрацца духоўных сіл.

 

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Пабожнасць, навука, радасць – яны прынясуць вам шмат салодкага, як мёд, задавальнення.

Св. Ян Боско