Панядзелак, 23 Красавік 2018 09:07

Свята вясенніх імяніннікаў прайшло ў Смаргоні

Аўтар Аляксей Ражко

22 красавіка ў араторыі св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні, адбылося свята для дзяцей пад назвай “Дзень вясенняга імянінніка”.

 

Пасля св. Імшы ў араторыі дзяцей чакалі вядомыя казачныя героі. Удзельнікі свята дапамагалі ім выконваць розныя заданні, атрымоўваючы ў адказ станоўчыя эмоцыі ад гульні і конкурсаў.
Напрыканцы святкавання хлопчыкі і дзяўчынкі павіншавалі імяніннікаў спевам “Каравай”.

Пасля с. Дар'я Еўтухоўская FMA, прамаўляючы слоўка на добрую ноч, заклікала дзяцей быць удзячнымі за атрыманыя падарункі і не баяцца дзяліцца ўсім, што маюць. 

Святкаванне закончылася супольнай малітвай.

Фотаздымкі: Анастасія Леошка

 

Думкі ксяндза Боско

Памятайце, што ўшанаванне нядзельных свят прыносіць Божае благаслаўленне на ўсе справы тыдня

Св. Ян Боско