Панядзелак, 09 Красавік 2018 17:00

Рэкалекцыі для салезіянаў прайшлі ў Баранавічах

Аўтар

З 2 па 6 красавіка ў адукацыйным цэнтры айцоў вярбістаў у Баранавічах сабраты салезіяне сабраліся на штогадовыя духоўныя рэкалекцыі. Рэкалекцыі мелі ў сабе мэту духоўнай адновы і ўзмацнення для рэалізацыі свайго салезіянскага і святарсткага паклікання.

 

Рэкалекцыяністам у гэтым годзе стаў кс. Андрэй Рылко, рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску.

За аснову сваіх разважанняў ксёндз рэкалекцыяніст узяў кнігу Зыходу і засяродзіў асаблівую ўвагу на пакліканні Маісея.

 

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Не выхваляйцеся ніколі тым, што ведаеце. Чым болей ты ведаеш,  тым болей сазнаеш , што шмат не ведаеш.

Св. Ян Боско