Пятніца, 30 Сакавік 2018 17:09

Пастанаўленні да 28 Генеральнай Капітулы (ГК28)

Аўтар

28 сакавіка падчас “слоўка на дабранач” Генеральны настаяцель салезіянскага таварыства кс. Анхель Фярнандэс Арцімэ SDB прадставіў пастанаўленні на 28 Генеральную Капітулу, якія распрацаваў разам з удзельнікамі Генеральнай рады.

“На завяршэнне папярэдняй сесіі Генеральнай рады мы павінны зрабіць важнае заяўленне, скіраванае да салезіянскай кангрэгацыі”, - сказаў настаяцель. “Сёння мы завяршылі прамежкавае пасяджэнне Рады і можам даць некаторую інфармацыю адносна Генеральнага Капітула 28”.

Спачатку ён прачытаў свой ліст, прысвечаны Генеральнаму Капітулу, ён будзе выдадзены ў бліжэйшыя дні, а потым зрабіў акцэнт на важнасці падзеі і месцы, дзе будзе адбывацца капітул.

Першае, пра што распавёў Генеральны настаяцель, было  ГК28. “Мы выбралі тэму:  Кім з’яўляецца салезіянін  для маладых людзей сёння? Выбіраючы гэтую тэму, мы глядзім на профіль сучаснага салезіяніна і салезіяніна заўтрашняга дня, таго, які будзе ў стане даць найлепшы адказ на пытанні маладых людзей, асабліва бедных, і тых, хто мае патрэбу ў ім больш за ўсё ... Мы таксама павінны вырашыць цэлы шэраг прававых пытанняў для падтрымкі місіі, якую мы рэалізуем кожны дзень”.

Ён таксама паведаміў, што месцам правядзення  28 Генеральнай Капітулы стане Вальдокко. Гэта вялікая для салезіянаў падзея пачнецца ў нядзелю 16 лютага 2020 года і завяршыцца  4 красавіка. На завяршэнне Дон Анхель сказаў: “Кіраўніком Генеральнай Капітулы 28 я прызначыў кс. Стэфана Ваноллі SDB (цяперашні сакратар Генеральнай рады, NdR)”.

“Якім павінен быць профіль сапраўднага салезіяніна сённяшняга і заўтрашняга?”, - спытаў кс.  А. Ф. Арціме. “Сённяшняя рэальнасць не такая ж, як сорак гадоў таму, і адказ не можа быць аднолькавым. Мы хацелі б мець магчымасць дакладна рэагаваць на патрэбы маладых людзей сёння і заўтра. Маладыя людзі маюць справу з іншай рэчаіснасцю, чым гэта было некалькі гадоў таму ... Яны існуюць у лічбавым свеце, у займальным свеце моладзевага добраахвотніцтва, у хворай рэальнасці выкарыстання маладых людзей, становіцца ўсё больш маладых імігрантаў. Гэтыя рэаліі нам невядомыя,пра гэтыя сітуацыі 30 ці 40 гадоў таму мы не казалі”.

“Місія салезіянаў у свеце, дзякуючы Богу, працягваецца да гэтага часу. Мы павінны акунуцца ў сучасныя рэаліі місіі, якія падзяляюць салезіяне і свецкія людзі ... і застацца вернымі салезіянскай харызме, мы павінны адкрыць сябе на гэтую рэальнасць ... Я заклікаю вас маліцца ў гэтай інтэнцыі".

Думкі ксяндза Боско

Няхай у гэтым годзе ласка Пана няспынна будзе з вамі

Св. Ян Боско