Чацвер, 29 Сакавік 2018 15:12

Вясеннія вакацыі з Богам прайшлі ў Мінску

Аўтар Салезіянскі аніматар Дар’я Купцова

З 26 па 28 сакавіка 2018 года ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі св. Яна Хрысціцеля праходзілі вясеннія вакацыі для дзетак з 1 па 9 клас. Гэтыя тры дні дзеці разам з аніматарамі, с. Валянцінай Кот FMA і кс. Паўлам Шчарбіцкім SDB разважалі над тэмай “Зменаў патрабуюць нашыя сэрцы”.

 

Падчас вакацый дзеці мелі цікавыя гульні, працу па групах, глядзелі мультфільм, але найважнейшым момантам была св. Імша, якая пачынала кожны новы дзень.

Тэма вакацый была падзелена на тры словы, над яікімі дзецям прапанавалі паразважаць. У першы дзень удзельнікі вакацый разважалі над словам “Сустрэча”. Больш дакладна паразважаць над гэтай тэмай дзецям дапамагалі такія моманты, як Апошняя вячэра і Эўхарыстыя. Кожны змог успомніць, як першы раз прыйшоў у касцёл і сустрэў Хрыста. Падчас другога дня галоўным было слова “Цярпенне”. Дзякуючы мультфільму дзеці змаглі добра ўбачыць , праз якія цярпенні прайшоў Езус. У працы па групах кожны змог даведацца, дзе магчыма сустрэцца з цярпеннем, што мы не павінны баяцца несці крыж паўсядзённага жыцця. У апошні дзень разважалі над словам “Перамены”. Кожны ўдзельнік зразумеў, што не трэба баяцца зменаў у сваім жыцці, што праз нейкія змены мы пераадольваем цяжкасці і пачынаецца новы этап у нашым жыцці.

Дзякуючы вакацыям, якія адбыліся напярэдадні свята Пасхі, дзеці змаглі добра адпачыць, паглыбіць свае рэлігійныя веды і аднавіць духоўныя сілы.

 

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Не лічы сябрамі тых, хто цябе празмерна хваліць.

Св. Ян Боско