Чацвер, 22 Сакавік 2018 16:45

Закрыццё турніру св. Юзафа адбылося ў Смаргоні

Аўтар

17 сакавіка ў смаргонскім араторыі імя святога Яна Боско пры парафіі св. Міхала Арханёла адбылося закрыццё турніру св. Юзафа, які распачаўся 27 лютага і доўжыўся амаль цэлы месяц. Турнір быў названы ў гонар св. Юзафа таму што арганізатары хацелі наблізіць маладых людзей да гэтага святога і падкрэсліць яго прыклад вернасці і жыццёвага змагання за праўду, справядлівасць і любоў.

 

У гэтым годзе арганізатары вырашылі застацца на асноўных відах спаборніцтваў, а менавіта на настольным футболе (2x2) і настольным тэнісе для старэйшага ўзросту.

Урачыстае узнагароджванне пераможцаў адбылося адразу пасля фінальных гульняў. Цікавымі былі медалі, якія атрымалі пераможцы, бо на іх быў адлюстроўваны сам св. Юзаф з дзіцяткам Езус.

Падчас праграмы таксама адбылося віншаванне для хлопцаў і дзяўчат праз супольнае святкаванне за салодкім сталом. Пасля адбылася супольная малітва і слоўка.

Турнірная табліца выглядае наступным чынам.

Настольны тэніс:

  1. Андрэй Говіч;
  2. Марк Найдзіч SDB;
  3. Антон Юрэвіч.

Настольны футбол:
(2х2)

  1. „Сухарыкі” (Марк Найдзіч SDB і Ева Багдзевіч);
  2. “Без Імені” (Арцём Аўгусціновіч і Ігар Гайдукевіч);
  3. “Мядзведзі” (Антон Юрэвіч і Дзмітрый Андрыца).

 

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Памятайце пра годны адпачынак, каб забавы былі карыснымі, аднаўлялі сілы цела і душы. Асцерагайцеся, каб забавы не былі пустымі, а час – змарнаваны.

Св. Ян Боско