Нядзеля, 18 Сакавік 2018 17:20

Свята для татаў і хлопчыкаў прайшло ў Мінску

Аўтар Салезіянскі аніматар Дар’я Дзем’янец

18 сакавіка ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі св. Яна Хрысціцеля адбылося свята для татаў і хлопчыкаў у гонар святога Юзафа.

 

Праграма распачалася святой Імшой, падчас якой кс.Аляксандр Мятліцкі SDB казаў дзецям пра зерне, якое павінна памерці, каб прынесці плён.

Таксама святар запрашаў бацькоў, каб праз асабістыя пастоновы імкнуліся змяняць сваё жыццё і сэрца, таму што дзеці глядзяць на жыццё бацькоў і часта бяруць з іх прыклад.

Даверыўшы новы тыдзень Богу, дзеці разам з бацькамі накіраваліся ў араторый на сустрэчу з цікавымі героямі. На свяце ўдзельнікам прапанавалі знайсці схаваны скарб з дапамогай пірацкай карты.

Таты разам з дзецьмі маглі прыняць удзел у такіх конкурсах, як перацягванне каната, выбрабаваць сябе у спрытнасці у конкурсе з лыжамі. Асаблівым чынам вызвала цікавасць гульня “Павуціна”, у якой таты з задавалненнем бралі ўдзел.

Прайшоўшы усе выпрабаванні, піраты разам з дзецьмі дасягнулі мэты і знайшлі скарб.

Напрыканцы свята с. Валянціна Кот FMA падкрэсліла, што скарбам св.Юзафа з’яўляўся Бог. Сястра пажадала, каб кожны з прысутных імкнуўся шукаць гэты скарб жыцця, які вядзе да сапраўднага шчасця.

 

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Няхай у гэтым годзе ласка Пана няспынна будзе з вамі

Св. Ян Боско