Аўторак, 13 Сакавік 2018 15:00

Беларусь: Ксёндз Боско асабліва прысутнічае ў гэтым краі

Аўтар

Не так даўно нашу краіну з сяброўскім візітам наведаў ксёндз Франчэско Сантос SDB – прадстаўнік генеральнага салезіянскага дому ў Рыме. Кс. Франчэско быў вельмі ўраджаны нашай краінай і пасля свайго вяртання ў Рым напісаў артыкул пра сваё знаёмства з салезіянскай Беларуссю. З арагіналам гэтага артыкула можна пазнаёміцца на галоўным салезіянскім сайце sdb.org. Мы прапануем сваім чытачам пераклад матэрыялу.

Беларусь з’яўляецца краінай, якая моцна пацярпела ў другой палове ХХ стагоддзя. Па шматлікіх прычынах сітуацыя з абаронай правоў дзяцей не заўсёды тут была добрай. Каб распачаць новую справу, звязаную з выхаваннем моладзі, неабходна пераадолець шмат перашкодаў. На дадзены момант у Беларусі для дзяцей, падлеткаў, моладзі і дарослых людзей працуе 12 салезіянаў.

4 сакавіка, ў дзень успаміну святога Казіміра, усе яны сабраліся ў вёсцы Жупраны. Яны прыбылі сюды з Мінску, Смаргоні і Бараўлян, негледзячы на тое, што ім было неабходна патраціць амаль 2 гадзіны часу, едучы па дарогах, замеценых снегам. Прыехалі, бо ведалі, што братэрскія сустрэчы вельмі важныя і ўзмацняюць салезіянскую харызму.

Салезіяне з энтузіязмам распавядалі пра новыя праекты, пра будаўніцтва новага касцёла і стварэнне салезіянскага галоўнага цэнтра ў Мінску. Прэзентавалі праект новага касцёла ў Бараўлянах, раіліся, як аднавіць араторый у Жупранах, разважалі, якія новыя акцыі можна рэалізаваць для моладзі ў Смаргоні.

Магчыма, я шмат чаго не ведаю, але я бачу шматабяцальную будучыню салезіянскай кангрэгацыі ў Беларусі. Калі кс. Боско пасылаў першых салезіянаў за межы Вальдокко, ён сказаў ксяндзу Руа: “Араторый жыве ў табе!”. Ксёндз Руа даў такі адказ: “У Мірабэлло я буду другім ксяндзом Боско”.

Першыя салезіяне ў Беларусі заклалі падмурак кангрэгацыі, яны адчуваюць у сваіх сэрцах вялікі гонар і адказнасць, бо з’яўляюцца носьбітамі салезіянскай харызмы ў гэтай прыгожай краіне.

З іншага боку, таксама ёсць і праблемы, напрыклад, недахоп святароў для працы з поўнай энтузіязма моладзю ў араторыях Мінска, Смаргоні і Бараўлян. Сапраўды, ёсць шмат маладых людзей, якія жадаюць супрацоўнічаць са святарамі салезіянамі, поўнымі Бога, гатовымі гадзінамі праводзіць час у канфесіяналах, гатовымі блукаць па абледзянелых дарогах, каб стварыць братэрскія адносіны, гатовымі да канца сваіх дзён прысвячаць сябе маладым людзям, гуляючы з імі, размаюляючы, раздзяляючы іх клопаты і мары. Кожны дзень і ў кожнай супольнасці ў невялікіх каплічках сабраты просяць у Бога аб святле і моцы, каб весці сваю справу на хвалу Божую і дзеля збаўлення маладых.

У хуткім часе салезіяне змогуць разлічваць на некалькіх аспірантаў, якія распачнуць свой шлях да паклікання ў мінскай супольнасці.
Салезіянская Кангрэгацыя будзе мець вельмі светлую будучыню, калі здолее перадаць моладзі, што “поўная аддача сябе на служэнне іншым” можа цалкам запоўніць усё жыццё і зрабіць яго цэласным.

Крыніца: infoans.org

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Калі мы хочам, каб нашы духоўныя і матэрыяльныя інтарэсы былі ў парадку, мы павінны найперш клапаціцца пра тое, каб у парадку былі Божыя інтарэсы. Паклапоцімся пра духоўнае і маральнае дабро нашага бліжняга праз міласэрныя ўчынкі

Св. Ян Боско