Аўторак, 06 Сакавік 2018 23:52

Свае імяніны адзначыў кс. Казімір Шыдэлко SDB

Аўтар

4 сакавіка дзень сваіх імянінаў адзначаў ксёндз Казімір Шыдэлко SDB, пробашч салезіянскай парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў, што ў Бараўлянах.

 

Павіншаваць ксяндза Казіміра прыехаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, святары салезіяне, шматлікія вернікі, сярод якіх былі дзеці і моладзь.

Арцыбіскуп адзначыў, што ведае ксяндза Казіміра вельмі даўно, у Маскве яны разам дабіваліся, каб маскоўскі катэдральны касцёл вярнулі вернікам. Зараз ксёндз Казімір рупліва працуе на нашай бацькаўшчыне, спрыяючы адраджэнню веры і будаўніцтву новай святыні ў Бараўлянах.

Свае віншаванні ад імя ўсёй салезіянскай сям’і выказаў і рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства ў Беларусі ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB.

 

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Ва ўсіх кутках свету любы можа збавіцца, калі жыве як сапраўдны хрысціянін.

Св. Ян Боско