Серада, 21 Люты 2018 07:44

Генеральны Настаяцель: Езус на руках у маленькіх і ўбогіх

Аўтар Кл. Артур Ляшнеўскі SDB (пераклад)

Езус не перастае збаўляць людзей праз нашу працу, нашу ахвярнасць, нашу добрую волю. Не перастае нам паказваць шлях, каб мы не згубілі сэнс і накірунак дарогі, і каб заўсёды дапамагалі тым, каму цяжэй за нас: найменшым, бедным і найслабейшым.

Адна з прыгожых легенд на свята Божага Нараджэння апавядае наступнае. Пастушкі з Бэтлеема пасля таго, як пачулі навіну аб народжэнні Езуса ад анёлаў, паклалі ў свае торбы найлепшыя творы сваёй працы: духмяныя сыры, мёд, малако і печыва, і пайшлі ў дарогу, каб даць усё гэта нованароджанаму Валадару валадароў.

Адно дзіця, абуджанае гэтай мітуснёй, пайшло разам з пастухамі. Праз некаторы час хлопчык заўважыў, што ў гэтым таварыстве толькі ён адзін ідзе з пустымі рукамі, ён не меў нічога, апрача свайго ўбогага адзення. Не меў нават абутку. Хлопчык адчуваў сябе вельмі нязручна і сумна і ішоў у канцы групы.

Пастухі, прыбыўшы на паказанае анёламі месца, з усіх старон агарнулі Юзафа і Марыю, якая калыхала Дзіцятка.

Маленькі пастушок праціснуўся між ног старэйшых і апынуўся блізка Марыі і застаўся так стаяць, прыглядаючыся да гэтай сцэны з шырока адкрытымі вачыма і ртом. Пастухі пачалі мітусіцца, каб адарыць Марыю сваімі дарамі, а Марыі, якая трымала немаўля на руках, было нязручна прымаць падарункі і дзякаваць за іх. Усміхнуўшыся, яна даручыла Дзіцятка Езус маленькаму пастушку, які стаяў побач. Хлопчык, распрасцёршы рукі, з вялікай радасцю прыняў гэты маленькі скрутак з ціхенька гамонячым немаўляткам.

Такім чынам, маленькі пастушок, які думаў, што не мае нічога, каб даць Езусу, даў Яму цеплыню і бяспеку сваіх рук. У гэтую святую ноч, калі немагчымымае становіцца магчымым, яго рукі сталіся тронам Найвышэйшага. Той, які нічога не меў, нават абутку, трымаў у руках дар Бога ўсяму чалавецтву.

Гэтая легенда добра адлюстроўвае пасланне Божага Нараджэння. Апявядае нам, што Бог стаў на бок убогіх, пакорных, найболей патрабуючых і забытых у гэтым свеце.

Закончым тое, што распачаў Езус!

Менавіта гэтае жадаю вам сказаць.
Калі наведваю салезіянскія пляцоўкі па ўсім свеце ў самых розных падарожжах па пяці кантынентах, маю шмат такіх сітуацый, дзе адчуваю ў сваім сэрцы і ў думках, што сярод асобаў, якіх спатыкаю - дарослых, моладзі, хлопцаў і дзяўчат - амаль заўсёды ўбогія сярод самых убогіх, без ваганняў, з’яўляюцца тымі, якіх з найбольшай ахвотай абдымае сваім позіркам і сэрцам Бог.

З упэўненасцю можна сказаць, што ўсе мы з’яўляемся Яго сынамі і дочкамі, але найслабейшыя заўсёды бліжэй да сэрца Бога. Гэта можна параўнаць з мамай, якая хоць і мае многа дзяцей і кахае іх усіх моцна, аднак больш часу і ўвагі звяртае на слабейшага і патрабуючага большай апекі, не паменшваючы сваёй любові да іншых дзяцей.

Пішучы гэтыя словы, думаю пра бежанцаў у прыютах у Какуме і ў паўночнай Кеніі, дзе салезіянская супольнасць раздзяляе з імі супольнае жыццё ўжо шмат гадоў. Думаю таксама пра бежанцаў у Угандзе, дзе пасля ўрачыстасці св. Яна Боско, у канцы студзеня, новая салезіянская супольнасць, якую ўтвараюць сабраты з розных краінаў, уваходзіць у гісторыю тых людзей, тых маладых людзей, якія прыбягаюць сюды, ўцякаючы ад вайны, голаду і небяспекі, якія штодзённа пагражаюць іх жыццю.

Думаю пра Якуцк у Сібіры, які лічыцца самым халодным месцам ў свеце і знаходзіцца ў тысячах кіламетраў на поўночным ўсходзе ад Масквы, дзе маленькая салезіянская супольнасць удзельнічае ў жыцці маленькіх груп людзей (можа такіх, як гэты пастушок з легенды). Салезіянаў прынялі там з наступнымі словамі: “Дзякуем Богу за тое, што вы тут ёсць, бо мы ўжо пачалі думаць, што Бог пра нас забыўся”. Словы, як гэтыя, напаўняюць сэрца задавальненнем, адзіным у сваім родзе.
Думаю пра дзяцей вуліцы, якіх сустрэў у розных кутках свету, якія з’яўляюцца сапраўднымі пустэльнікамі (адпадамі), як кажа папа Францішак, бо не мелі ў сваім жыцці найменшай магчымасці, каб узрастаць паводле людской годнасці. Кажу сабе, менавіта яны трымалі на руках Божае Дзіцятка нашмат раней за мяне.
Вельмі часта рэчаіснасць, якую спатыкаем у нашым жыцці, з’яўляецца жудаснай і сумнай.

Перад абліччам гэтых сітуацый, распаўсюджаных у гэтым свеце, слухаючы таксама адказнага Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, які з болем і горычу кажа, што хоць гэты год, які закончыўся, быў годам, у якім сітуацыя чалавецтва пагоршылася, і лунае над намі небяспека, не можам страціць веры і надзеі. Мы глыбокаперакананыя, што Езус Хрыстус прыйшоў на гэты свет, каб паяднаць і збавіць менавіта гэтае чалавецтва, чынячы сваімі нашыя сітуацыі і нашу гісторыю.

Ён не перастае збаўляць людзей праз нашу працу, нашу ахвярнасць, нашу добрую волю. Не перастае нам паказваць шлях, каб мы не згубілі сэнс і накірунак дарогі, і каб заўсёды дапамагалі тым, каму цяжэй чым нам: найменшым, бедным і найслабейшым.

Вось вялікая місія людзей: давесці да канца тое, што распачаў Езус.

Таксама ўсе вы, якія чытаеце гэтыя словы, з’яўляецеся запрошанымі да будавання новага чалавецтва і лепшага свету. А гэта ўсё таму, што, як у гэтай легендзе, нашыя рукі сапраўды заслугоўваюць абараніць і апекавацца Божым Сынам, якога Марыя давярае тым, хто не мае нічога, каб ахвяраваць, апрача свайго сэрца.

Ваш Генеральны Настаяцель
кс. Анхель Фернандэс Арцімэ SDB

received 1749775915103182

Папа Францішак папрасіў распаўсюдзіць гэты здымак з наступным тэкстам:

“… Плён вайны. Пэўны хлапец чакае сваю чаргу перад крэматорыям з мёртвым брацікам на плячах. Гэты здымак зроблены амерыканскім фатографам Юзафам Роджэрам О-Данэлл, пасля выбуху бомбы ў Нагасакі. Смутак гэтага дзіця выражаецца толькі ў яго прыкусаных губах і крыві, якая віднеецца на здымку”.

Францішак

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Не шукай апраўдання сваім недахопам. Лепш шукай спосабы, пры дапамозе якіх ты змог бы іх пазбавіцца.

Св. Ян Боско