Я падзяляю сцвярджэнне нашага святога заснавальніка, якое ён зрабіў у 1884 годзе: “Я ўсё больш і больш выразна бачу, якая слаўная будучыня падрыхтавана для нашага Таварыства, наколькі яно пашырыцца, і якога дабра можа дасягнуць”.
УСПАМІНЫ АБ БУДУЧЫМ Мы маем мару. Яна наша найбольшая каштоўнасць.
21 лістапада ў Лодзі (Польшча) адбылося пахаванне ксяндза каноніка Здзіслава Вэдэра SDB, які шмат гадоў нёс душпастырскае служэнне ў Беларусі. Заслужаны святар, які быў найстарэйшым салезіянінам у нашай краіне, адышоў у вечнасць 11 лістапада на 87-м годзе жыцця і 61-м святарства.
13 лістапада ў касцёле святога Міхала Арханёла ў Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія) цэлебравалася святая Імша ў інтэнцыі памерлага ксяндза каноніка Здзіслава Вэдэра SDB.
14 лістапада ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Ашмянах адбыўся дзень засяроджання для духавенства і асоб кансэкраванага жыцця, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі.
Салезіяне запрашаюць моладзь на вечарыну «Андрэйкі 2023», якая пройдзе ў суботу 2 снежня ў сталічным салезіянскім араторыі пры парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску (Серабранка).
Рэлігійная каталіцкая місія “Таварыства Святога Францішка Сальскага” (Салезіяне ксяндза Боско) са смуткам паведамляе, што сёння 11 лістапада на 87 годзе жыцця і на 61 годзе святарскага жыцця адышоў у вечнасць святой памяці кс канонік Здзіслаў Вэдэр, салезіянін.
Старонка 1 з 141

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Калі чый-небудзь сын пакідае сваіх бацькоў, каб адказаць на сваё пакліканне, Езус Хрыстус сам займае мейсца ў гэтай сям'і.

Св. Ян Боско