Субота, 09 Ліпень 2016 13:48

Сустрэча Генеральнага настяцеля з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам і Біскупам Аляксандрам Яшэўскім

Аўтар Уладзіслаў Зарэцкі ASC

Сустрэўся ксёндз Анхель таксама і з іерархамі Беларускага Касцёла. Прывітаць галоўнага кіраўніка салезіянскага таварыства прыехалі мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандар Яшэўскі SDB, які дарэчы таксама з’яўляецца прадстаўніком салезіянскага таварыства.

Мітрапаліт падзякаваў ксяндзу Генералу за працу духоўных сыноў ксяндза Боско на Беларусі, адзначыў іх важную ролю ў адраджэнні каталіцкіх структур у нашай краіне, падкрэсліў вялікую працу якую яны робяць сёння і выразіў надзею, што і ў будучым салезіянская сям’я на Беларусі будзе развівацца і павялічвацца каб прынесці вялікі плён нашай краіне.

Думкі ксяндза Боско

Без цярпення не можам стаць святымі.

Св. Ян Боско