Серада, 13 Ліпень 2016 17:52

Падзяка за працу СМІ падчас Візіту

Аўтар кс. Віктар Гайдукевіч SDB

Ад імя ксяндза-дэлегата Віктара Гайдукевіча SDB:

"Жадаю адзначыць добрую і прафесійную працу нашай інфармацыйнай каманды, якая праводзіла трансляцыю візіту Генеральнага Настаяцеля салезіянскага таварыства ў нашу краіну у Інтернеце. А менавіта салезіян супрацоўнікаў Аляксандра Перадкова і Уладзіслава Зарэцкага.

Усе матэрыялы і артыкулы выкладваліся ў сеціва сваечасова, што адзначаў і сам ксёндз Анхель. Варта падкрэсліць і добрае ўзаімадзеянне нашай каманды з міжнародным інфармацыйным салезіянскім агенствам ANS і прадстаўнікамі сайту sdb.org, ад якіх мы атрымалі ліст падзякі:

“Надышоў час сказаць ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ вашай камандзе СМІ за гэтую велізарную выдатную працу па асвячэнню Візіта Генеральнага Настаяцеля для Сусветнага інтэрнэт-парталу Салезіянскага таварыства SDB.org. Гэта была добрая своечасовая скаардынаваная абратная сувязь, якую мы атрымалі ад вас і якая будзе выступаць у якасці прыкладу для ўсіх наступных візітаў Генеральнага настаяцеля ў краіны Свету. Трэба адзначыць вэб-сайт Салезіянаў Беларусі sdb.by - сучасны і выдатна падрыхтаваны з аператыўнымі навінамі і фотаздымкамі.

Прывітанне ад каманды SDB.org, ад службы салезіянскіх навінаў ANS, якія вельмі моцна шануюць вашую паслугу.

З малітвай за ўсіх вас,

Джэйкаб Іруппаккаатту, адміністратар SDB.org”

Кс. Віктар Гайдукевіч SDB

Рэгіянальны настаяцель

Іншыя матэрыялы ў гэтай катэгорыі: « Агляд візіту Генеральнага Настаяцеля у Беларусь

Думкі ксяндза Боско

Трэба каб былі укрыжаваныя разам з Езусам Хрыстом. Яго крыж з’яўляецца флагам і штандарам. Хто не хоча яго наследваць, не годзен быць яго вучнем

Св. Ян Боско