Панядзелак, 11 Ліпень 2016 00:21

Святочная праграма Дня Еднасці

Аўтар Уладзіслаў Зарэцкі ASC

Пасля завяршэння Святой Імшы і бласлаўлення распачалася святочная праграма падрыхтаваная моладдзю.
Усім прысутным было прапанавана падзяліцца на чатыры каманды і адправіцца ў імправізаваную вандроўка на самалёце. Праз вясёлыя спевы, бансы і гульні, а таксама з дапамогай вядучых быў раскрыты дэвіз салезіянскай сям’і на бягучы год: “З Езусам, разам перажываем прыгоду Духа Святога”.

Напрыканцы праграмы моладзь паказала сцэнку пра гадзіннік ксяндза Боско, праз якую падкрэслілі, што кожная хвіліна жыцця заснавальніка салезіянскага таварыства білася ў рытм з сэрцам. Ён пражываў свой час у лучнасці з Хрыстом і ўвесь без рэшты аддаваў яго для нас. Ксёндз Анхель Фернандэс Арцімэ з’яўляецца чалавекам, сэрца якога б’ецца ў такт з сэрцам ксяндза Боско. Фінальным акордам сцэнкі стаў падарунак ксяндзу Генералу ад усёй Беларускай салезіянскай сям’і – кішэнны гадзіннік з салезіянскай сімволікай і вялікае плюшавае сэрца.

Калі скончылася праграма з Генеральным Настаяцелям сустрэліся тыя, выхоўваць якіх заклікаў ксёндз Боско, дзеля якіх Ён заснаваў сваю таварыства, а менавіта маладыя людзі. Адбыўся адкрыты дыялог, моладзь задавала пытанні Генеральнаму настаяцелю. Пыталіся пра яго пакліканне, сны і мары і паўсядзённую дзейнасць Генеральнага Настаяцеля.

Дзень Адзінства салезіянскай сям’і скончыўся кранальным развітаннем з Генеральным Настаяцелем. Сум развітання і адначасова радасць ад таго, што гэтае спатканне адбылося, такія эмоцыі панавалі ў прысутных.

Кс. Анхель з сабратамі і запрошанымі гасцямі накіраваўся на Братэрскі вечар, а потым на адпачынак, а заўтра а сёмай раніцы з аэрапорту “Мінск 2” адляцець у Рым.

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Малады чалавек любіць болей, чым іншыя. Не думай, што калі пачнеш размаўляць з ім аб яго  інтарэсах, не зможа зразумець таго, хто для яго дабразычлівы, а хто не шчыры  з ім і хоча яго выкарыстаць.

Св. Ян Боско