Нядзеля, 10 Ліпень 2016 18:38

Урачыстасць Салезіянскай Еднасці ў Мінску

Аўтар

А 15.00 у Мінску распачаўся Дзень Еднасці Салезіянскай Сям’і. Гэта штогадовая сустрэча традыцыйна звязана з імянінамі альбо днём нараджэння настаяцеля салезіянаў дадзенай інспекторыі, візітаторыі, дэлегатуры. Салезіянская сям’я ў Беларусі адзначае яго ў дзень нараджэння дэлегата кс. Віктара Гайдукевіча SDB, але ў гэтым годзе ён быў перанесены з нагоды візіту Генеральнага настаяцеля.

У Мінск з’ехаліся моладзь, дзеці, старэйшыя людзі з усіх месцаў салезіянскай прысутнасці на Беларусі. Тым самым падкрэсліўшы вялікую важнасць гэтай падзеі для нашай краіны.
Распачаўся Дзень Адзінства з урачыстай Святой Імшы ў новабудуючымся касцёле Імя Святога Яна Боско, пад кіраўніцтвам Генеральнага Настаяцеля з удзелам Арцыбіскупа Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і Біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB.

На ўрачыстую св. Імшу прыбылі святары ўсіх Салезіянскіх дамоў Беларусі і іншыя шаноўныя госці.

Уступнае слова на пачатак прамовіў шаноўны Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Ён склаў Генеральнаму Настаяцелю падзяку за адданую працу салезіянскай сям’і на ў Беларусі. Арцыбіскуп параўнаў працу салезіянаў з будаўніцтвам касцёла, які закладзены на моцным фундаменце, як і салезіянская сям’я закладзена на фундаменце фармацыі святога Яна Боско. Касцёл мае вялікі мур, як вялікія духоўныя мэты маюць салезіяне, але працы як у будоўлі, так і ў развіцці салезіянскай сям’і на Беларусі яшчэ вельмі шмат.

Падчас казання ксёндз Анхель звярнуў увагу на тое што каб быць міласэрным хрысціянінам не трэба быць кіраўніком салезіянскай сям’і, біскупам ці Папай Рымскім, дастаткова проста быць міласэрным. Менавіта да міласэрнай любові да бліжняга нас заклікае Езус. Таксама ксёндз Анхель адзначыў, што раней мала што ведаў пра Беларусь, і не мог нават уявіць такой прыгажосці прыроды, асабліва ён быў уражаны прыгажосцю беларускіх сэрцаў. Ён падзякаваў за адкрытыя вочы, за ўсмешкі на тварах, за шчырае жаданне жыць паводле Божых прыказанняў.

Напрыканцы Імшы слова ўзяў ксёндз-дэлегат Віктар Гайдукевіч SDB. Ён падзякаваў усім хто дапамог у падрыхтоўцы свята, біскупам, святарам, моладзі, але найбольш сардэчныя і цёплыя словы падзякі ксёндз Віктар скіраваў да Генеральнага Настаяцеля. Падзякаваў за той гонар, які ён аказаў нашай краіне сваім прыездам, за выказаную падтрымку і штуршок для далейшага самастойнага развіцця салезіянскіх структур на Беларусі. Так, ксёндз Анхель выказаў намер, каб у хуткім часе на тэрыторыі Беларусі паўстала самастойная салезіянская Візітаторыя.

Пасля віншаванняў і пажаданняў ксёндз Анхель удзяліў усім прысутным Божае благаслаўленне.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Араторый без музыкі, як цела без душы.

Св. Ян Боско