Нядзеля, 10 Ліпень 2016 12:46

Сустрэча Генеральнага Настаяцеля з прадстаўнікамі Салезіянскай Сям’і ў Беларусі

Аўтар

Раніцай у нядзелю Ксёндз Анхель сустрэўся з прадстаўнікамі Салезіянскай Сям’і ў Беларусі. Салезіяне супрацоўнікі, аніматары, суполка "Адкрытыя сэрцы" даўно чакалі гэтага моманту і рыхтаваліся да яго.

Генеральны Настаяцель на пачатку сустрэчы распавёў прысутным пра свае сусветныя  вандроўкі, за 6 год свайго кіраўніцтва ён прагне наведаць усе краіны, дзе працуюць салезіяне, а такіх краін не мала - 130. На дадзены час ксёндз Анхель ужо паспеў наведаць 35 краін. У кожнай краіне ён знаёміцца з салезіянскімі супольнасцямі, складанасцямі і радасцямі жыцця.

Таксама, ён падзяліўся некалькімі кранаючымі сведчаннямі: пра тое, як знаёмства з харызмай ксяндза Боско праз салезіян змяняла лёсы людзей у свеце. І гэта заданне якое павінны выконваць усе колы, якія належаць да салезіянскай сям’і, - змяняць лёсы людзей на лепшае.

Пасля быў момант размовы, калі кожны жадаючы мог задаць свае пытанні Кіраўніку салезіянскай сям’і. Ксёндз Анхель адказваў вельмі шчыра і разгорнута, ён быў уражаны жывым энтузіазмам салезіянскай Беларусі.

Напрыканцы сустрэчы ксяндзу Генералу, інспектару, прадстаўнікам полькай інспекторыі былі прэзентаваны сімвалічныя падарункі з беларускай сімволікай. Потым быў зроблены супольны фатаздымак, таксама Генерал не адмаўляў нікому ў індывідуальным здымку.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Памятайце, што ўшанаванне нядзельных свят прыносіць Божае благаслаўленне на ўсе справы тыдня

Св. Ян Боско