Нядзеля, 10 Ліпень 2016 08:44

Культурная праграма для Генеральнага Настаяцеля

Аўтар Уладзіслаў Зарэцкі ASC

У другой палове дня ў суботу ксёндз Генерал з усімі сабратамі накіраваліся ў Парк-музей інтэрактыўнай гісторыі Беларусі “Панскі Маёнтак - Сула”. Там іх чакала экскурсія, і іншыя мерапрыемствы, накіраваныя на тое, каб бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй і традыцыямі Беларусі. Комплекс знаходзіцца ў вельмі жывапісным месцы, ёсць невялічкае возера, лес, усё тое чым так славіцца беларуская прырода.

Ксёндз Генерал мог паспрабаваць сябе ў ролі марака-варага пракаціўшыся па возеры на дракары. Таксама яму было прапанавана паспытаць свае кавальскія здольнасці, дарэчы ў ксяндза Анхеля атрымалася вельмі не блага – ён з дапамогай молата пераўтварыў гарачае жалеза ў наканечнік для дзіды. Пасля было знаёмства з гістарычнымі пабудовамі і некаторымі традыцыямі беларускай мінуўшчыны.

Калі скончыліся мерапрыемствы па насычэнню культурнаму і духоўнаму, надышоў час насычэння фізічнага, гасцям былі прапанаваны традыцыйныя стравы беларускай кухні. Гэта было вельмі дарэчы, бо свежае паветра і фізічныя практыкаванні прымусілі нашых шаноўных гасцей прагаладацца.

 

На завяршэнні вячэры ксёндз Анхель падзякаваў сабратам за гэтыя цудоўныя эмоцыі, перажытага супольна дня. Адзначыў, што ўсё падрыхтавана на вельмі высокім узроўні і яму прыемна бачыць сяброўскія адносіны паміж сабратамі. Вельмі важна, што на спатканне сабралася ўся сям’я, ксёндз Генерал выказаў надзею, што калі ў наступны раз ён наведае нашу краіну, колькасць сабратаў будзе складаць мінімум 40! Таксама ён адзначыў, што калі вернецца ў Рым, то будзе распавядаць на радзе генеральнай пра свой візіт у Беларусь і ён вельмі рады, што знайшоў час наведаць нашу краіну.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Частая Святая Камунія і Святая Імша з'яўляюцца слупамі, якія павінны падтрымліваць духоўнае жыццё хрысціяніна.

Св. Ян Боско