Субота, 09 Ліпень 2016 12:49

Сустрэча ксяндза Генерала з усімі сабратамі дэлегатуры

Аўтар Уладзіслаў Зарэцкі ASC

Пасля азнаямлення са справамі салезіянскай сям’і на Беларусі Ксёндз Анхель сустрэўся з усімі сабратамі дэлегатуры. Была паказана мультымедыйная прэзентацыя пра Гісторыю Салезіянскай Сям'і на Беларусі, падрыхтаваная моладдзю.

 

Сустрэча мела больш нефармальны характар, Генеральны Настаяцель размаўляў з сабратамі, цікавіўся жыццём салезіянаў на Беларусі, знаёміўся са складанасцямі і радасцямі якія яны маюць.

Ксёндз Анхель звярнуўся да сабратоў: "Якія мары мае салезіянская Беларусь? Ня трэба баяцца марыць! Ксёндз Боско марыў усё жыццё, і Ён дапаможа салезіянскай Беларусі здзейсніць свае мары!"

А сам Ксёндз Анхель, як зямны паслядоўнік Святога Яна Боско, у сваю чаргу таксама абяцае сваю падтрымку.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Вучыцеся стрыманасці — гэта найлепшы спосаб, каб мець шмат сяброў і ніводнага ворага.

Св. Ян Боско