Субота, 09 Ліпень 2016 11:13

Сустрэча з Радай Дэлегатуры

Аўтар Уладзіслаў Зарэцкі ASC

Пасля Святой Імшы ксёндз Генерал сустрэўся з радай дэлегатуры, таксама на гэтым спатканні прысутнічаў Інспектар з Польскай інспекторыі ксёндз Анджэй Вуйчык SDB, секратар ксёндз Дарэк Мікалайчык SDB.

Сабраты азнаёмілі ксяндза Анхеля са становішчам спраў у дэлегатуры. Паведамілі пра дасягненні, пра моцныя і слабыя бакі ў беларускай рэчаіснасці, і пра мэты, якія салезіяне Беларусі маюць перад сабой.

Радныя прадстаўлялі кожны свой сектар, за які адказвае:
так ксёндз Іван Огар SDB распавядаў пра салезіянскае душпастырства моладзі і пакліканняў,
ксёндз Казімір Шыдэлко SDB пра салезіянскае душпастырства ў парафіях,
ксёндз Алег Жураўскі SDB пра адміністрацыю матэрыяльнага дабрабыту і фінансаў.

Пасля выступу ўсіх удзельнікаў вынікі падвёў ксёндз дэлегат Віктар Гайдукевіч SDB.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Пану Богу не падабаецца тое, што чыняць пад прымусам

Св. Ян Боско