Малітва мужчыны да св. Юзафа

Святы Юзэфе, зямны бацька і выхаваўца Езуса! Бог паклікаў цябе стаць галавою Святой Сям’і, аддаючы ў твае мужчынскія рукі апеку над Найсвяцейшай Багародзіцай і Хрыстом. Не аддаўшыся ваганням і людскім меркаванням, ты прыняў цяжарную Марыю і мужна бараніў Дзіцятка Езуса, калі Яму пагражала небяспека. Выхоўваючы нашага Збаўцу, ты даў Яму сведчанне сумленнай працы і простай, але глыбокай пабожнасці. Тваімі галоўнымі рысамі былі справядлівасць, моцная вера, працавітасць і бязмежны давер да Пана Бога. Пакорна прашу цябе, о нашчадак роду Давіда, выпрасі для мяне ў Езуса, якога ты трымаў на сваіх руках, ласку быць сапраўдным мужчынам у словах і ў справах. Навучы мяне, о святы цясляр з Назарэта, быць мужным і рашучым у пры няцці рашэнняў і пераадольванні жыццёвых цяжкасцяў і выпрабаванняў. Навучы мяне таксама любіць і сумленна выконваць сваю працу і штодзённыя абавязкі, каб я бачыў у гэтым волю Айца і ласку, дзякуючы якой змагу заслужыць сабе месца ў небе. Навучы мяне быць добрым бацькам і верным, любячым мужам, каб я з такой жа любоўю і павагай, якімі ты адорваў Езуса і Марыю пры жыцці, а цяпер — у вечнасці, ставіўся да маёй (будучай) жонкі і (будучых) дзяцей. Урэшце, прашу цябе аб моцным даверы, які ты меў да Нябеснага Айца, каб ніводнае выпрабаванне, ніводная спакуса не аддалілі мяне ад майго Бога і Збаўцы. Выпрасі для мяне ў Бога ўсе гэтыя дары. Прашу цябе з гэтай хвіліны быць маім апекуном і  сябрам, а я ў сваю чаргу абяцаю наследаваць твае цноты і быць верным сябрам Хрыста і Марыі. Амэн.

Іншыя матэрыялы ў гэтай катэгорыі: « Малітва да св. Юзафа