Літанія да св. Юзафа

Кірые, элейсон,
Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа,
— змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
Духу Святы, Божа,
Святая Тройца, адзіны Божа,
— змілуйся над намі.
Святая Марыя, — маліся за нас.
Святы Юзэфе,
Слаўны патомак Давіда,
Святло патрыярхаў,
Абраннік Багародзіцы,
Прачысты апякуне Панны,
Апякуне Сына Божага,
Клапатлівы абаронца Хрыста,
Галава Найсвяцейшай Сям’і,
Юзэфе найсправядлівейшы,
Юзэфе найчысцейшы,
Юзэфе наймудрэйшы,
Юзэфе наймужнейшы,
Юзэфе найпакорнейшы,
Юзэфе найвярнейшы,
Люстра цярплівасці,
Прыхільнік убоства,
Узор працуючых,
Аздоба сямейнага жыцця,
Апякуне паннаў,
Апора сем’яў,
Суцяшэнне няшчасных,
Надзея хворых,
Апякуне паміраючых,
Пострах злых духаў,
Апякуне Касцёла святога,
— маліся за нас.
Баранку Божы,
які бярэш на сябе грахі свету,
— даруй нам, Пане.
Баранку Божы,
які бярэш на сябе грахі свету,
— выслухай нас, Пане.
Баранку Божы,
які бярэш на сябе грахі свету,
— змілуйся над намі.
С.: Устанавіў яго панам свайго дома.
Н.: І гаспадаром усіх сваіх уладанняў.
Молімся: Божа, Ты ў сваім цудоўным
Провідзе ўчыніў святога Юзафа абран-
нікам Найсвяцейшай Маці Твайго
Сына, дай, просім, каб, ушаноўваючы
былі годныя яго заступніцтва ў небе.
Праз Хрыста, Пана нашага.
Н.: Амэн.

Іншыя матэрыялы ў гэтай катэгорыі: « Навэнна да св. Юзафа Малітва да св. Юзафа »