Літанія да св. Дамініка Савіо

(Для прыватнага чытання)

Кірые, элейсон,

Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.

Хрыстэ, пачуй нас,
Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,
змілуйся над намі.

Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
Духу Святы, Божа,
Святая Тройца, адзіны Божа,
змілуйся над намі.

Святая Марыя, без граху першароднага зачатая, — маліся за нас.

Святы Дамінік Савіо,
Святы Дамінік, наймаладзейшы сярод святых,
Святы Дамінік, апякуне дзяцей і моладзі,
Святы Дамінік, які палічыў за лепшае памерці,чым саграшыць,
Святы Дамінік, заўсёды спакойны і радасны,
Святы Дамінік, які з вялікаю стараннасцю выконваў свае школьныя абавязкі,
Святы Дамінік, які ва ўсім стараўся дапамагаць бліжнім,
Святы Дамінік, які спяшаўся з дапамогаю да хворых,
Святы Дамінік, які нёс згоду ў сварках,
Святы Дамінік, які баяўся граху, як найстрашнейшага ворага,
Святы Дамінік, які цешыўся Божай ласцы і спакою сумлення,
Святы Дамінік, які з дзяцінства прысвячаў сябе служэнню Богу,
Святы Дамінік, які часта прыступаў да споведзі і святой Камуніі,
Святы Дамінік, сябрамі якога былі Езус і Марыя,
Святы Дамінік, сардэчны сябар Дзіцятка Езуса,
Святы Дамінік, мізэрны ва ўласных вачах, але пакліканы да вялікіх справаў,
Святы Дамінік, лілея анёльскай чыстасці,
Святы Дамінік, ззяючая зорка святасці,
Святы Дамінік, поўны хвалы абаронца дзяцей,
Святы Дамінік, які праз укрытае жыццё і цноты крочыў па слядах Езуса,
Святы Дамінік, праз чыстасць, пакору і руплівасць падобны да Марыі,
Святы Дамінік, кіраўнік дзіцячых душ, які шматлікія сэрцы прывёў да Бога,
Святы Дамінік, аздоблены сямю дарамі Духа Святога,
Святы Дамінік, пабожны і засяроджаны перад Божым Абліччам,
Святы Дамінік, які даў дзецям сапраўдны прыклад любові і чыстасці, — маліся за нас.

Каб мы вызваліліся ад сваіх грахоў, — цябе просім, святы Дамінік.
Каб мы са шчырым сэрцам раскайваліся ў сваіх правінах,
Каб мы былі стараннымі ў служэнні Богу,
Каб мы ўзрасталі ў цнотах,
Каб мы жылі ў згодзе і еднасці,
Каб мы былі непахіснымі ў веры,
Каб мы ніколі не паддаваліся сумненням,
Каб мы ніколі не ўпадалі ў роспач,
Каб мы прывялі на шлях праўды тых, хто заблукаў,
Каб мы ніколі па ўласнай волі не адступіліся ад еднасці з Каталіцкім Касцёлам,
Каб мы былі вольныя ад усялякай духоўнай небяспекі,
Каб мы сустрэліся з табою ў небе пасля зямнога жыцця, — цябе просім, святы Дамінік.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
— даруй нам, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
— выслухай нас, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
— змілуйся над намі.

С.: Маліся за нас, святы Дамінік Савіо,

Н.: Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

Молімся: Божа, Ты меў ласку прывесці святога Дамініка Савіо ў маладым

узросце да пазнання Тваёй любові, учыні, просім Цябе, каб і мы, Твае

дзеці, узрасталі ў радасці і любові. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго

Сына, які з Табой жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе

вякі вечныя.

Н.: Амэн.