Гэтую ініцыятыву, якую прапанавала Асацыяцыя Марыі Успамогі Хрысціянаў (ADMA Primaria) з Турына, адразу цалкам падтрымаў Генеральны настаяцель ксёндз Анхель Фярнандэс Арцімэ SDB. Ён заклікае ўсіх салезіянаў і членаў Салезіянскай сям'і з верай пабожна далучыцца да гэтай малітвы.
«Як Асацыяцыя, мы адчуваем асаблівую адказнасць за малітву ў інтэнцыі святароў, таму таксама просім заступніцтва Марыі Беззаганнай Успамогі Хрысціянаў у справе хуткага вызвалення кс. Тома» — заявілі спадар Туліо Лукка і кс. П'ерлуіджы Камероні, прэзідэнт Асацыяцыі і духоўны адказны за Асацыяцыю Марыі Успамогі Хрысціянаў, адпаведна.
Калі ксяндза Боско прасілі аб якой-небудзь ласцы, ён звычайна адказваў: «Калі вы хочаце атрымаць ласкі ад Найсвяцейшай Багародзіцы, памаліцеся навэнну» (Біяграфічныя ўспаміны IX, 289). Гэта навэнна, па словах Святога, па-магчымасці павінна праводзіцца «у касцёле з вялікай верай» і заўсёды павінна быць з’яднана з Эўхарыстыяй.
Каб навэнна была плённай, павінны быць выкананы наступныя ўмовы:
- належыць не пакладаць надзею на людскіх цнотах, а давяраць Богу;
- просьба павінна быць скіравана да Езуса, сакрытага ў Найсвяцейшым Сакрамэнце — крыніцы ласкі, дабрыні і благаслаўлення — і абапірацца на моц Марыі, якую ў гэтым храме Бог хоча ўзвысіць над зямлёй;
- у любым выпадку, належыць прыняць паставу «fiat voluntas tua» (няхай будзе воля Твая) і задумацца, ці будзе выкананне просьбы служыць збаўленню душы таго, хто просіць.
Парадак навэнны прадугледжвае наступныя малітвы на працягу дзевяці дзён:
- 3 Ойча наш…, Вітай, Марыя…, Хвала Айцу…,
з заклікам: «Няхай будзе пахвалёны Найсвяцейшы Сакрамэнт, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн».
- 3 Вітай, Каралева…,
з заклікам: «Марыя Успамога Хрысціянаў, маліся за нас».
Умовы, якія павінны быць выкананы:
- споведзь і св. Камунія;
- далучыцца сваім уласным дзеяннем альбо ахвярай да нейкай апостальскай справы;
- аднавіць веру ў Езуса Эўхарыстычнага і адданасць Марыі Успамозе Хрысціянаў.