С.: О Марыя, Успамога Касцёла ў змаганні,
Н.: Хвалу і падзяку прымі, Каралева, за перамогу і за трыумф Твой праз вякі.
С.: Апякунка чуйная намесніка Хрыстовага, папы N. (назваць імя),
Н.: Хвалу і падзяку прымі, Каралева, за перамогу і за трыумф Твой праз вякі.
С.: Успамога вернікаў у змаганні з ворагамі Божага Валадарства,
Н.: Хвалу і падзяку прымі, Каралева, за перамогу і за трыумф Твой праз вякі.
С.: Маці наймілейшая церпячых і бедных,
Н.: Хвалу і падзяку прымі, Каралева, за перамогу і за трыумф Твой праз вякі.
Першы дзень
1. ГІМН 2. ІНТЭНЦЫЯ ДНЯ Молімся за святы Касцёл і Святога Айца. С.: Просім Цябе Божа, праз заступніцтва Марыі Успамогі, благаславі святы Касцёл і ўсіх вернікаў, якія трываюць у еднасці са Святым Айцом; аб’яднай падзеленых братоў з Намеснікам Хрыста; асвяці ўсіх няверных праўдаю Евангелля. 3. ПРОСЬБЫ- С.: Каб Божы Касцёл верна выконваў місію навучання і збаўлення народаў.
- Н.: Цябе просім, Цябе просім, народу вернага Успамога, Цябе просім.
- — Каб Святы Айцец N. (назваць імя), біскупы і прэзбітэры апекаваліся даверанай ім аўчарняй Хрыстовай.
- — Каб Марыя была магутнаю Валадаркаю і натхненнем Святога Айца.
- — Каб адлучаныя хрысціянскія Касцёлы вярнуліся да еднасці са Святым Айцом.
- — Каб мясцовы Касцёл аддана служыў Богу і Айчыне.
- — Май ласку выслухаць нашыя просьбы.
Другі дзень
1. ГІМН 2. ІНТЭНЦЫЯ ДНЯ Молімся за ўсіх веруючых і людзей добрай волі. С.: Просім Цябе, Божа, праз заступніцтва Марыі Успамогі, блаславі ўсіх вернікаў, а людзей добрай волі прывядзі да праўды і збаўлення. Паглядзі на ўсіх, хто змагаецца паміж дабром і злом, паміж святлом і цемраю. Суцеш усіх, абарані ад няшчасцяў і адары ўсялякімі дабротамі. 3. ПРОСЬБЫ- С.: Каб Ты для ўсіх людзей была любячаю Успамогаю.
- Н.: Цябе просім, Цябе просім, народу вернага Успамога, Цябе просім.
- — Каб народы свету Ты давяла да пазнання праўды і збаўлення.
- — Каб Ты берагла нас ад дрэнных учынкаў, нягодных веруючага чалавека.
- — Каб усе ахрышчаныя сведчылі сваім жыццём пра Хрыста.
- — Каб веруючыя ў Хрыста клапаціліся пра сваё духоўнае развіццё.
- — Май ласку выслухаць нашыя просьбы.
Трэці дзень
1. ГІМН 2. ІНТЭНЦЫЯ ДНЯ Молімся аб згодзе і супакоі паміж народамі. С.: Просім Цябе, Божа, праз заступніцтва Марыі Успамогі, з’яднай усе народы ў еднасці і згодзе. Уладарам і кіраўнікам удзялі святло, каб яны ажыццяўлялі сваю ўладу ў духу паша-ны да чалавечых правоў, а падданым дай бяспеку і парадак, каб яны, спакойна працуючы і радуючыся дабрабыту, маглі жыць шчасліва. 3. ПРОСЬБЫ- С.: Каб народы зямлі Ты з’яднала ў адну чалавечую сям’ю.
- Н.: Цябе просім, Цябе просім, народу вернага Успамога, Цябе просім.
- — Каб усіх людзей Ты захавала ад вайны, ад крыўды, нянавісці і насілля.
- — Каб улады разважліва кіравалі сваімі народамі ў духу пашаны да чалавека.
- — Каб праз справядлівы падзел зямных дабротаў былі забяспечаныя патрэбы ўсіх народаў.
- — Каб для нашай айчыны Ты выпрасіла духа веры і супакою, узаемаразуменне і любоў адзін да аднаго.
- — Май ласку выслухаць нашыя просьбы.
Чацвёрты дзень
1. ГІМН 2. ІНТЭНЦЫЯ ДНЯ Молімся аб вытрымцы ў веры. С.: Просім Цябе, Божа, праз заступніцтва Марыі Успамогі, дай Твайму народу ласку вытрываць у святой веры. Асвячай розумы, распальвай у сэрцах агонь шчырай пабожнасці, а волю схіляй да ўчынкаў, згодных з вучэннем Езуса. 3. ПРОСЬБЫ- С.: Каб Ты напоўніла нас духам бясстрашнай веры.
- Н.: Цябе просім, Цябе просім, народу вернага Успамога, Цябе просім.
- — Каб Ты выпрасіла для нас ласку дзейнічаць згодна з Божай воляй.
- — Каб мы адважна вызнавалі сваю веру ва ўсіх абставінах жыцця.
- — Каб мы сталі апосталамі нашай веры ў кожным месцы і ў кожным асяроддзі.
- — Каб мы цанілі сваю веру, як самы вялікі скарб, дадзены Богам.
- — Май ласку выслухаць нашыя просьбы.
Пяты дзень
1. ГІМН 2. ІНТЭНЦЫЯ ДНЯ Молімся аб навяртанні грэшнікаў. С.: Просім Цябе, Божа, праз заступніцтва Марыі Успамогі, каб грэшнікі адумаліся. Прывядзі іх да шчырага пакаяння, адпусці ім правіны, даруй кары, якія яны заслужылі, і ўмацуй іх на шляху да збаўлення. 3. ПРОСЬБЫ- С.: Каб усе слабыя і падаючыя ўбачылі ў Табе прытулак грэшнікаў.
- Н.: Цябе просім, Цябе просім, народу вернага Успамога, Цябе просім.
- — Каб тым, хто заблудзіўся на сцежках грэшнага жыцця, Ты паказала
- шлях да паяднання з Богам.
- — Каб нас ад бязвер’я, п’янства, нянавісці і несправядлівасці захавала.
- — Каб Ты дапамагала нам дзейсна змагацца са сваімі дрэннымі схільнасцямі і звычкамі.
- — Каб кожнае людское сэрца Ты захавала ад няшчасця граху.
- — Май ласку выслухаць нашыя просьбы.
Шосты дзень
1. ГІМН 2. ІНТЭНЦЫЯ ДНЯ Молімся аб Божым благаслаўленні для сем’яў. С.: Просім Цябе, Божа, праз заступніцтва Марыі Успамогі, умацуй сваёй ласкаю жыццё ўсіх нашых сем’яў. Няхай знікнуць з іх звады, сваркі і напружанне, пачуццёвая абыякавасць і неразуменне. Няхай сужэнцы, дзеці і ўсе дамачадцы адорваюць адно аднаго шчыраю любоўю, ствараючы адзінства розумаў, сэрцаў і ўчынкаў. 3. ПРОСЬБЫ- С.: Каб Ты была прысутнаю ва ўсіх нашых сем’ях.
- Н.: Цябе просім, Цябе просім, народу вернага Успамога, Цябе просім.
- — Каб члены ўсіх сем’яў адчувалі, што яны паяднаныя між сабою Богам, верай і любоўю.
- — Каб нашыя сем’і маглі вызваліцца ад п’янства, разводаў, нязгоды і рэлігійнай абыякавасці.
- — Каб кожны сямейны агмень ззяў радасцю мноства дзяцей, што выхоўваюцца паводле Божых запаведзяў.
- — Каб узаемаразуменне, павага і су польная праца напаўнялі шчасцем сэрцы ўсіх дамачадцаў.
- — Май ласку выслухаць нашыя просьбы.
Сёмы дзень
1. ГІМН 2. ІНТЭНЦЫЯ ДНЯ Молімся за дзяцей і моладзь. С.: Просім Цябе, Божа, праз заступніцтва Марыі Успамогі, дазволь дзецям і моладзі прыйсці да Цябе, дапамагай ім адольваць усялякія спакусы і небяспекі. Няхай дзякуючы Тваёй ласцы яны фармуюць у сабе высакародныя характары, ахвярныя сэрцы і розумы, адчувальныя да праўды і дабра. Паглы-бляй у іх Божае жыццё. 3. ПРОСЬБЫ- С.: Каб на нашай зямлі заўсёды было шмат дзяцей і моладзі.
- Н.: Цябе просім, Цябе просім, народу вернага Успамога, Цябе просім.
- — Каб маладое пакаленне ўзрастала ў Хрыстовай веры і чысціні звычаяў.
- — Каб моладзь не паддавалася спакусе рэлігійнай абыякавасці і павярхоўнасці жыцця.
- — Каб берагла Ты, Маці, душы дзяцей і моладзі ад сапсаванасці і ўсялякай маральнай небяспекі.
- — Каб у маладых сэрцах палалі вялікія рэлігійныя і нацыянальныя ідэалы.
- — Май ласку выслухаць нашыя просьбы.
Восьмы дзень
1. ГІМН 2. ІНТЭНЦЫЯ ДНЯ Молімся аб шматлікіх святых пакліканнях да святарства і манаскага жыцця. С.: Просім Цябе, Божа, праз заступніцтва Марыі Успамогі, абудзі ў маладых сэрцах шматлікія святарскія і манаскія пакліканні. Умацоўвай іх сваёю ласкаю, абараняй ад спакусаў і зманлівай прыгажосці свету, напаўняй іх любоўю да Божай справы. 3. ПРОСЬБЫ- С.: Каб штораз больш святароў абвяшчала Божае слова і цэлебравала святую Імшу.
- Н.: Цябе просім, Цябе просім, народу вернага Успамога, Цябе просім.
- — Каб як мага больш дзяўчатаў і хлопцаў з нашага асяроддзя былі гатовыя прысвяціць сваё жыццё служэнню Богу.
- — Каб хрысціянскія сем’і падтрымлівалі пакліканні, якія абуджаюцца ў іх дзяцей.
- — Каб святары і кансэкраваныя асобы святасцю свайго жыцця прываблівалі маладых людзей ісці па іх слядах.
- — Каб семінарысты годна рыхтаваліся да выканання сваіх абавязкаў.
- — Май ласку выслухаць нашыя просьбы.
Дзявяты дзень
1. ГІМН 2. ІНТЭНЦЫЯ ДНЯ Молімся за хворых і церпячых. С.: Просім Цябе Божа, праз заступніцтва Марыі Успамогі, узмацні сваёю ласкаю ўсіх хворых і церпячых у іх складанай сітуацыі. Дай ім цярплівасць у перажыванні штодзённага болю, адары супакоем духу і ўлі ў іх сэрцы нязломную надзею на вечную ўзнагароду за ўсялякае цярпенне, перажытае на кальварыйскім шляху зямнога жыцця. 3. ПРОСЬБЫ- С.: Каб усім хворым і церпячым Ты несла палёгку і сілу для вытрымкі.
- Н.: Цябе просім, Цябе просім, народу вернага Успамога, Цябе просім.
- — Каб усім спрацаваным Ты дапамагала несці іх крыж штодзённых цярпенняў.
- — Каб Ты выслухала усіх, хто просіць здароўя і ратунку.
- — Каб смутныя, расчараваныя і панылыя сэрцы Ты суцешыла і напоўніла супакоем.
- — Каб усім, змучаным болем, Ты ўліла ў душы надзею на вечную ўзнагароду і збаўленне.
- — Май ласку выслухаць нашыя просьбы.
Вітай, Марыя… Хвала Айцу…
С.: Марыя, Успамога Хрысціянаў,
Н.: Маліся за нас.
С.: Маліся за нас, Панна, Успамога Хрысціянаў,
Н.: Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.
Молімся: Усемагутны і міласэрны Божа, Ты для абароны хрысціянаў цудоўным чынам даў нам вечную дапамогу ў благаслаўлёнай Панне Марыі, учыні ласкава, каб мы, Яе апекаю падтрыманыя, змагаючыся пры жыцці, у хвіліну смерці маглі атрымаць перамогу над ворагамі нашага збаўлення. Праз Хрыста, Пана Нашага. Амэн.
Літанія да Найсвяцейшай Панны Марыі (Ларэтанская).
Гімн «Таямніцу Сакрамэнта» або іншая эўхарыстычная песня.
Молімся: Божа, Ты ў Найсвяцейшым Сакрамэнце пакінуў нам успамін сваёй мукі, просім Цябе, дапамажы нам так ушаноўваць святыя таямніцы Твайго Цела і Крыві, каб мы заўсёды адчувалі ў сабе плён Твайго адкуплення. Які жывеш і валадарыш з Богам Айцом у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя.
Н.: Амэн.
Благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам.