Благаслаўленне праз заступніцтва Маці Божай Успамогі Хрысціянаў

С.: Дапамога наша — у імені Пана.
Н.: Які стварыў неба і зямлю.
Вітай, Марыя... Тваёй абароне...
С.: Марыя Успамога Хрысціянаў.
Н.: Маліся за нас.
С.: Пане, пачуй малітвы нашыя.
Н.: А просьбы нашыя няхай да Цябе дойдуць.
С.: Пан з вамі.
Н.: І з духам тваім.
Молімся: Усемагутны вечны Божа, Ты разам з Духам Святым учыніў душу і цела праслаўлёнай Дзевы і Маці Марыі годным месцам прабывання Твайго Сына. Учыні, каб мы, радуючыся ўспаміну пра Яе, атрымалі Яе заступніцтва, дзякуючы Ёй былі пазбаўлены ад небяспекі, якая нам пагражае, і вечнай смерці. Праз Хрыста, Пана нашага.
Амэн.
С.: Благаслаўленне ўсемагутнага Бога, Айца і Сына, † і Духа Святога няхай сыдзе на вас і застанецца назаўсёды.
Н.: Амэн.
Акрапленне асвячанаю вадою.