Акт прысвячэння Салезіянскага таварыства Марыі Успамозе Хрысціянаў

О Успамога, Маці Касцёла, Натхненне і Апякунка Салезіянскай сям’і, памацярынску пачуй ускліканні сэрцаў усіх сабратоў. Асвячай і сцеражы іх апостальскую ахвярнасць. Ты ведаеш і падтрымліваеш сваёю апекаю выхаваўчапастырскую праграму, якая ім даручана. Ты ведаеш іх слабасці, абмежаванні і цярпенні. Ты любіш моладзь, што даверана іх апецы як найкаштоўнейшы скарб. Таму, о Найсвяцейшая Дзева і Маці Бога, магутная Успамога Святога Айца, біскупаў і ўсіх іх супрацоўнікаў, вазьмі пад сваю моцную апеку гэтае пакорнае і працавітае Таварыства святога Францішка Сальскага, якое з сыноўнім даверам прагне ўрачыста прысвяціць сябе Табе. А Ты, якая была Настаўніцаю ксяндза Яна Боска, навучы ўсіх членаў Салезіянскай сям’і наследаваць Твае цноты.

Амэн.